From Wikipedia, the free encyclopedia
Марыус Лінвік (нарв.: Marius Lindvik; нар. 27 чэрвеня 1998, Фрогнер, Акерсхус) — нарвежскі скакун з трампліна, шматразовы пераможца этапаў Кубка свету, двухразовы чэмпіён свету сярод юніёраў (2018), алімпійскі чэмпіён (2022), чэмпіён свету па палётах на лыжах з трампліна (2022).
Марыус Лінвік | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Пол | мужчынскі пол |
Спецыялізацыя | скачкі на лыжах з трампліна[1] і лыжнае дваябор’е |
Нарадзіўся |
27 чэрвеня 1998 (26 гадоў) |
Грамадзянства | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
5 снежня 2015 года дэбютаваў на этапе Кубка свету.
На зімовых юнацкіх Алімпійскіх гульнях 2016 года ў Лілехамеры Лінвік выйграў сярэбраны медаль у асабістых спаборніцтвах. З камандай Нарвегіяй ён фінішаваў шостым. У змешаным камандным турніры ён таксама заваяваў сярэбраную ўзнагароду.
Сезон 2019/20 Марыус пачаў з паспяховага выступу на трампліне ў Клінгентале, дзе ён упершыню падняўся на подыум індывідуальных спаборніцтваў. Праз некалькі тыдняў падчас Турніру чатырох трамплінаў, на этапе ў Гарміш-Партэнкірхене ён атрымаў першую для сябе перамогу на этапах Кубка свету. 4 студзеня перамог на трампліне ў Інсбруку.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.