сталіца Пуэрта-Рыка From Wikipedia, the free encyclopedia
Сан-Хуа́н[4] (ісп.: San Juan Bautista, Іаан Прадцеча) — сталіца і найбуйнейшы горад Пуэрта-Рыка. Па дадзеных перапісу 2000 года, у ім пражываюць 433 373 чалавек, што робіць яго 42-м па памеры горадам пад кіраваннем ЗША.
Горад
Сан-Хуан
San Juan
| ||||||||||||||||||||||||||
Сан-Хуан быў заснаваны іспанскімі каланістамі ў 1521 годзе, якія назвалі яго Ciudad de Puerto Rico (Горад Пуэрта-Рыка). Гэта не толькі самы стары горад у Пуэрта-Рыка, але і найстарэйшы заснаваны еўрапейцамі горад ЗША. Сталіца Пуэрта-Рыка - амаль самы стары горад (на 2-м месцы пасля Санта-Дамінга ў Дамініканскай рэспубліцы) еўрапейскіх каланістаў у Амерыцы. У Сан-Хуане знаходзіцца некалькі гістарычных будынкаў; самыя характэрныя: Форт Сан-Фэліпэ-дэль-Мора і Форт Сан-Крыстабаль, а таксама Ла Фарталеза.
З'яўляецца адным з найважнейшых партоў, прамысловых, фінансавых, культурных і турыстычных цэнтраў Пуэрта-Рыка. Насельніцтва метраполіі, уключаючы Сан-Хуан і муніцыпалітэты Баямон, Гуайнабо, Катан'ё, Канаванас, Кагуас, Тоа Альта, Тоа Баха, Караліна і Трухільё Альта, складае каля 2 млн жыхароў - каля паловы насельніцтва Пуэрта-Рыка. У горадзе праходзілі Панамерыканскія гульні 1979 года.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.