кароль Францыі (1498—1515) From Wikipedia, the free encyclopedia
Людовік XII (фр.: Louis XII, меў мянушку «Бацька Народа» (фр.: Le Père du Peuple; 27 чэрвеня 1462 — 1 студзеня 1515) — 35-ы кароль Францыі, і адзіны манарх з Валуа-Арлеанскай лініі дынастыі Валуа. Адрозніваўся вельмі актыўнай замежнай палітыкай.
Людовік XII | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
фр.: Louis XII | |||||||
|
|||||||
Каранацыя | 27 мая 1498, Рэймскі сабор, Рэймс, Францыя | ||||||
Папярэднік | Карл VIII | ||||||
Пераемнік | Францыск I | ||||||
Нараджэнне |
27 чэрвеня 1462[1][2] |
||||||
Смерць |
1 студзеня 1515[1][2] (52 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Валуа | ||||||
Бацька | Карл, герцаг Арлеанскі[3] | ||||||
Маці | Марыя Клеўская[d][3] | ||||||
Жонка | Жанна Французская[4], Ганна Брэтонская[3][4] і Марыя Цюдар[d][3][4] | ||||||
Дзеці | Клод Французская[3], Рэне Французская[d] і Michel Bucy[d] | ||||||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква | ||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Людовік нарадзіўся 27 чэрвеня 1462 года ў Шато дэ Блуа, у Блуа, Цюрэнь (сёняшні дэпартамент Луар-э-Шэр). Сын Шарля, герцага Арлеанскага і Марыі Клеўскай, ён сам стаў герцагам Арлеанскім па смерці свайго бацькі ў 1465 годзе.
У 1480-х Людовік прыняў удзел у так званай Вар’яцкае вайне супраць каралеўскай улады. Разам з Францыскам II, герцагам Брытонскім, ён уступіў у бой з каралеўскім войскам у бітве пры Сент-Абін-дзю-Карм’ер, але быў ушчэнт разбіты і ўзяты ў палон. Атрымаўшы каралеўскае дараванне, ён далушыўся да свайго кузена, караля Карла VIII, у італьянскай кампаніі. Па смерці свайго кузена Людовік стаў каралём Францыі.
Нягледзячы на тое, што ён прыйшоў да ўлады даволі позна і вельмі нечакана, Людовік дзейнічаў энергічна, правёўшы рэформы ў французскай юрыдычнай сістэме, знізіўшы падаткі і палепшыўшы арганізацыю ўрада, у шмат чым паўтараючы сваёго сучасніка Генрыха VII. Людовік таксама прадэманстраваў вялікі талент у кантролі над сваім дваранствам, асабліва над магутнай фракцыяй Бурбонаў, што вельмі паспрыяла стабільнасці французскага ўрада. Блуаскай прывілеяй 1499 года і Ліёнскай прывілеяй 1510 года ён пашырыў паўнамоцтвы каралеўскіх суддзяў і зрабіў крокі да барацьбы з карупцыяй у юрыдычнай сістэме. Заблытанае французскае заканадаўства, заснаванае на звычаях, мела быць сабрана ў кодэкс і ратыфікавана каралеўскай пракламацыяй.
У сваіх намаганннях усталяваць кантроль над Міланскім герцагствам, на якое ён меў спадчынныя правы праз сваю бабулю, Валянціну Вісконці, Людовік распачаў шэраг ваенных кампаній, якія сталі пачаткам Італьянскіх войн. У 1499 годзе французы паспяхова ўсталявалі кантроль над Міланам, які на 12 наступных гадоў стаў французскай цвержай у Італіі. Найвялікшы поспех Людовіку прынесла перамога ў бітве пры Аньядэлла ў 1509 годзе падчас вайны з Венецыяй. Нягледзячы на поспехі з 1510 года акалічнасці змяніліся не на карысць Францыі, калі Папа-Ваяўнік Юлій II ўзыйшоў на папскі пасад і сфарміраваў Святую Лігу, якая мела супрацстаяць амбіцыям французаў у Італіі.
Людовік, разам з Фердынандам II Арагонскім, зрабіў спробу падзелу Неапалітанскага каралеўства. Умовы падзелу былі вызначаны ў Гранадскім дагаворы 1500 года паміж двума манархамі. Нягледзячы на гэта, паміж Іспаніяй і Францыяй выбухнула вайна, і да 1504 года французы згубілі сваю долю неапалітанскіх уладанняў.
Людовік стаў каралём, які быў шанаваны сваім народам. На момант яго смерці дэфіцыт кароннага скарбу не быў большы за дэфіцыт на час смерці Карла VIII ў 1498 годзе, нягледзячы на шэраг дарагіх ваенных выправаў у Італію. Яго фіскальныя рэформы праведзеныя ў 1504 і 1508 гг. падцягнулі і палепшылі збор падаткаў. Ён заслужана дастаў тытул «Бацькі Народа» («Le Père du Peuple»), якім ён быў узнагароджаны Генеральнымі Станамі ў 1506 годзе.
Жонкі: 1) Жанна Французская (1476—1499)
2) Ганна Брэтонская (1499—1514)
3) Марыя Цюдар (з 1514)
Дзеці: дочкі: Клод і Рэнэ
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.