Людовік VIII Леў

кароль Францыі (1223—1226) From Wikipedia, the free encyclopedia

Людовік VIII Леў
Remove ads

Людовік VIII, па мянушцы Леў (фр.: Louis VIII le Lion, 5 верасня 1187 — 8 лістапада 1226) — французскі кароль (1223—1226), сын Філіпа II Аўгуста; першы з Капетынгаў ўступіў на пасаду па праву спадчыны, а не абрання.

Хуткія факты кароль Францыі, Каранацыя ...
Remove ads

Быўшы яшчэ спадчыннікам прастола, Людовік жадаў авалодаць Англіяй, у гэтым памкненні яго падтрымліваў бацька. У 1216 годзе па запрашэнні васалаў Іаана Беззямельнага Людовік прыняў англійскую карону і высадзіўся ў Кенце. Большая частка Англіі падпарадкавалася яму, але па смерці Іаана з-за прыцягнення сваіх людзей з Францыі ў якасці саветнікаў пачалася рэакцыя супраць французаў; Людовік адмовіўся ад кароны, прызнаў каранацыю несапраўднай і вярнуўся ў Францыю ў 1217 годзе і заключыў з Англіяй перамір’е.

Палкі і набожны Людовік набыў удзячнасць Папы паходам супраць ератыкаў (катары, ці альбігойцы) на паўднёвы ўсход Францыі. Амары дэ Манфор, спадчыннік Сімона дэ Манфора, не мог захаваць за сабой графства Тулузскага і саступіў Людовіку ўсе правы на гэту зямлю (1224). Яго паход на поўдзень быў адзначыўся шэрагам бліскучых перамог. «Дзеля выратавання каталіцкай веры» ён узяў Авіньён, дзе было шмат ератыкаў, і быў ужо недалёка ад Тулузы, калі захварэў і вырашыў пакінуць Лангедок. Памёр на шляху, у Аверні.

Remove ads

Дзеці

сыны: Філіп, Людовік IX, Роберт I д’Артуа, Філіп (Дагаберт), Жан, Альфонс, Філіп, Эцьен, Карл I Анжуйскі
дочкі: тры дочкі, памерлі ў маленстве; Святы Ізабела Французская (сышла ў манастыр)

Зноскі

1. Louis VIII // Louis VIII

2. Lundy D. R. Louis VIII, Roi de France // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. Kindred Britain

4. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
5. Lundy D. R. The Peerage

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads