Авіньён
From Wikipedia, the free encyclopedia
Авіньён (фр.: Avignon [aviˈɲɔ̃], акс.: Avinhon, лац.: Aven(n)io) — галоўны горад дэпартамента Ваклюз у Правансе на левым беразе Роны, адзін з самых цікавых гарадоў Францыі — як па сваім прыгожым месцазнаходжанні, так і па звязаным з ім гістарычным успамінам. Месца правядзення найбуйнейшага міжнароднага штогадовага тэатральнага фестывалю.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||
Гісторыя
У старажытнасці Авіньён быў сталіцай гальскага племені кавараў і яшчэ да гэтага часу захаваў шматлікія рэшткі рымскай эпохі. У Сярэднявеччы вобласць Авіньёна належала Папам, якія кіравалі ёй праз свайго віцэ-легата і толькі паводле мірнага дагавора ў Таленціна ў 1797 годзе павінны былі канчаткова саступіць яе Францыі. Побач з горадам знаходзяцца залежы пяску добрага якасці, які і сёння суднамі вывозяць на экспарт у Італію для вытворчасці шкла. У Сярэднявеччы продаж пяску для шкла прыносіў папства добры прыбытак.
У царкоўнай гісторыі Авіньён мае вялікае значэнне, бо на працягу 69 гадоў з 1309 па 1378 служыў месцазнаходжаннем Папаў, з якіх Клімент V, па загадзе Філіпа IV перанёс сюды сваю рэзідэнцыю з Рыма. Але і пасля гэтага перыяду, вядомага пад назвай «Авіньёнскага палону папаў» да 1409 года горад з'яўляўся рэзідэнцыяй многіх непрызнаных Папаў.
Насельніцтва
Горад Авіньён у XIV стагоддзі налічваў 100 000 жыхароў, пасля рэвалюцыі гэтая колькасць паменшылася да 17 тысяч, а ў 1886 годзе колькасць жыхароў ізноў узрасла да 41 000.
Радыёактыўнае забруджванне


Увечар 8 ліпеня 2008 года на ядзернай электрастанцыі і цэнтры перапрацоўкі ядзерных адыходаў за 40 км ад Авіньёна адбыўся разліў 30 кубаметраў вадкасці з неўзбагачаным уранам. Вадкасць патрапіла ў дзве бліжэйшыя рэкі. Улады скрывалі здарэнне ад насельніцтва каля 12 гадзін, пасля чаго заклікалі не піць ваду з рэк і не ёсць злоўленую там рыбу.[3]
Выбітныя ўраджэнцы і жыхары
- Мірэй Мацьё
- Аліўе Месіян (1908—1992) — французскі кампазітар, тэарэтык музыкі, педагог.
Гарады-пабрацімы
Альканьіс[d], Іспанія
Арвіета, Італія
Вецлар, Германія (красавік 1960)[4][5][…]
Гуанахуата[d], Мексіка (1990)[5][6]
Дыурбель[d], Сенегал (1961)[5]
Дыурбель[d], Сенегал
Колчэстэр[d], Вялікабрытанія (люты 1972)[4][5][…]
Нью-Хэйвен, ЗША (1978)[4][7][…]
Сіена, Італія (1961)[4][5]
Тарагона, Іспанія (2 мая 1968)[4][8][…]
Тартоза[d], Іспанія (4 верасня 1967)[5]
Чэкана[d], Італія
Яніна, Грэцыя (1984)[4]
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.