(1642—1720) гетман вялікі літоўскі, ваявода віленскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Казімір Ян Павел Сапега (1637 або 1642 — 13 сакавіка 1720, Горадня) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Чашнік (1659—1661) і падстолі вялікі літоўскі (1661—1663), падскарбі дворны літоўскі (1663—1670), гетман польны (1681—1683) і вялікі літоўскі (1683—1703, 1705—1708), ваявода полацкі (1670—1681), староста жамойцкі (1681—1682) і віленскі (1682—1703 і з 1705). У 1700 атрымаў ад аўстрыйскага імператара Леапольда I княжацкі тытул[5].
Казімір Ян Павел Сапега | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Міхал Казімір Пац | ||||||
Пераемнік | Людвік Канстанцін Пацей | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Міхал Казімір Пац | ||||||
Пераемнік | Міхал Сервацы Вішнявецкі | ||||||
Нараджэнне | 1637 ці каля 1642[1][2][…] | ||||||
Смерць |
13 сакавіка 1720[3] |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Сапегі | ||||||
Бацька | Павел Ян Сапега[4] | ||||||
Маці | Ганна Барбара з Копцяў[d][4] | ||||||
Жонка |
Крысціна Барбара з Глябовічаў Тэрэза з Корвін-Гасеўскіх Антаніна Сівілья з Вальдштайн-Арнау |
||||||
Дзеці | ад 1-га шлюбу: Юрый Станіслаў, Міхал Францішак, Аляксандр Павел, Кацярына Схаластыка | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Валодаў Друяй, Сапежынам, Іказню, Асвеяй, Старым і Новым Быхавам, Лейпунамі, Ільёй, Заслаўем, Дуброўнай, Іўем, Ружанамі, Воўчынам. Староста берасцейскі[6] (1665—1670).
З чарэйска-ружанскай лініі магнацкага роду Сапегаў герба «Ліс», сын Паўла Яна і Ганны Барбары з Копацяў. Меў братоў Францішка Стэфана, Бенедыкта Паўла і Лявона Базыля.
Вучыўся ва ўніверсітэтах Граца і Лёвена. Абіраўся паслом на соймы 1664—1665 (з Берасцейскага павета), 2 соймы 1666 (з Берасцейкага і Ваўкавыскага паветаў), канвакацыйны 1668 і элекцыйны 1669 (з Віленскага павета), каранацыйны 1669 (з Троцкага павета), 2 соймы 1670 (з Ваўкавыскага павета). Быў маршалкам Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага ў 1686, 1689 і 1708.
Падтрымліваў караля і вялікага князя Міхала Вішнявецкага, узначаліў апазіцыю да Пацаў. Удзельнічаў у выправах супраць туркаў 1673 (камандаваў 3 харугвамі конніцы і 1 пяхоты, набранымі за кошт Сапегаў), 1674, 1683 (камандаваў 10-тысячным войскам, якое дзейнічала ў Славакіі), 1689, 1691, 1694 (нанёс паражэнне каля Днястра)[7].
З 1684 у апазіцыі да Яна Сабескага. Склікаў на 24 студзеня 1685 генеральны соймік Вялікага Княства Літоўскага ў Слоніме, які выказаў пратэст супраць адкрыцця сойму ў Варшаве замест чарговага ў Гродна. На яго прапанову паслы Вялікага Княства з’ехаліся ў Гродна[5].
У 1693—1696 знаходзіўся ў канфлікце з біскупам віленскім Канстанцінам Казімірам Бжастоўскім датычна пытання пастою літоўскага войска ў касцёльных маёнтках, які 18 красавіка 1694 адлучыў Казіміра Яна Сапегу ад Касцёла.
У Вялікую Паўночную вайну (1700—1721) стаў на бок шведаў. 18 лістапада 1700 атрымаў паражэнне ў бітве пад Алькенікамі ад літоўскай шляхты, якой камандаваў Міхал Сервацы Вішнявецкі. У 1708 перадаў камандаванне свайму брату Яну Сапегу. На пераломе 1709—1710 перайшоў на бок Аўгуста Моцнага, які пакінуў яго на пасадзе ваяводы віленскага. Браў удзел у Варшаўскай вальнай радзе (1710). Пасля ўтварэннія 23 сакавіка 1716 генеральнай канфедэрацыі Вялікага Княства Літоўскага ў Вільні далучыўся да яе, але не прынёс прысягі.
Тройчы браў шлюб:
Памёр 13 сакавіка 1720 у Гродна. Пахавалі князя ў Бярозе-Картузскай.
У картцы да артыкула прыводзіцца партрэт Казіміра Яна Сапегі (пач. XVIII ст.), які знаходзіцца ў Мастацкім музеі ў Смаленску. Іншыя партрэты змяшчаюцца ў музеі-палацы ў Вілянаве (Польшча), у Коданскай галерэі Сапегаў (1709; пазіцыя 70, шэраг IX), Дзяржаўным гістарычным музеі ў Маскве (1-я чвэрць XVIII ст.), Грыпсгольме (Швецыя) і Цельшаі (Літва).
З'яўляецца персанажам рамана-трылогіі Аркадзя Жукоўскага «Прастрэлены талер» (2013-2018).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.