Дрыбінскі раён
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Дры́бінскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскай вобласці. Раённы цэнтр — гарадскі пасёлак Дрыбін. Падзелены на 5 сельскіх саветаў.
Дрыбінскі раён | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
Краіна | Беларусь | ||||
Уваходзіць у | Магілёўская вобласць | ||||
Адміністрацыйны цэнтр | Дрыбін | ||||
Дата ўтварэння |
17 ліпеня 1924, 12 лютага 1935, 29 снежня 1989 |
||||
Дата скасавання |
8 ліпеня 1931, 16 верасня 1959 |
||||
Кіраўнік | Мікалай Уладзіміравіч Сцяпанаў[d][1] | ||||
Афіцыйныя мовы |
Родная мова: беларуская 72,77 %, руская 26,73 % Размаўляюць дома: беларуская 42,79 %, руская 56,96 %[2] |
||||
Насельніцтва (2009) |
12 253 чал.[2] (20-е месца) | ||||
Шчыльнасць | 15,99 чал./км² (11-е месца) | ||||
Нацыянальны склад |
беларусы — 92,83 %, рускія — 5,68 %, іншыя — 1,49 %[2] |
||||
Плошча |
766,53[3] (21-е месца) |
||||
Вышыня над узроўнем мора |
185 м[4] | ||||
![]() |
|||||
Афіцыйны сайт | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У паўночна-заходняй частцы раёна распаўсюджаны ўзвышаны лёсавы ландшафт (Смаленска-Маскоўскае ўзвышшша займае каля 15 % плошчы раёна); для паўднёва-ўсходняй часткі раёна і цэнтральнай характэрны другасна-марэнны раўнінны ландшафт, які займае каля 35 % плошчы раёна; раён другасна-водна-ледніковай раўніны займае каля 45 % тэрыторыі і прымеркаваны да рачных далін Проні з прытокамі Раста, Бася, Быстрая, Вербаўка, Быстранка. Найвышэйшы пункт 226 м знаходзіцца на паўднёвым захадзе ад вёскі Еськаўка Цемналескага сельсавета, пераважаюць вышыні 170—190 м.
Плошча Дрыбінскага раёна 76,6 тыс.га, з іх 46,8 тыс. га занята сельгасугоддзямі.
Пад лесам знаходзіцца 27,4 % тэрыторыі раёна, або 21,0 тыс. га. Пераважаюць шыракаліста-яловыя лясы. Кустарнікі — 1,0 тыс. га, балоты — 1,1 тыс. га, вада — 0,6 тыс. га, іншых угоддзяў — 5,5 тыс. га.
Дрыбінскі раён як адміністрацыйная адзінка быў утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Аршанскай акругі Беларускай ССР. Цэнтр — вёска Дрыбін. У склад раёна ўваходзілі 98 населеных пунктаў, у якіх пражывала больш 28 тысяч чалавек. 20 жніўня 1924 года падзелены на 9 сельсаветаў: Бельскі (Кішчыцкі), Гарадзецкі, Гасподаўскі (Трылесінскі), Дрыбінскі, Карэбскі, Кледнявіцкі, Пакуцценскі, Суслаўскі і Чурылаўскі (Студзянецкі). Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года раён у прамым падпарадкаванні БССР. 2 сакавіка 1931 года да раёна далучаны Жданавіцкі, Кароўчынскі і Чэрнеўскі сельсаветы скасаванага Лупалаўскага раёна. 8 ліпеня 1931 года раён скасаваны, Бельскі (Кішчыцкі), Гарадзецкі, Гасподаўскі (Трылесінскі), Дрыбінскі, Карэбскі, Кледнявіцкі, Пакуцценскі, Чурылаўскі (Студзянецкі) сельсаветы перададзены Горацкаму раёну; Жданавіцкі, Кароўчынскі, Суслаўскі, Чэрнеўскі сельсаветы — Чавускаму раёну.
12 лютага 1935 года раён утвораны зноў, у яго склад уключана 18 сельсаветаў: Бельскі (Кішчыцкі), Гарадзецкі, Гасподаўскі (Трылесінскі), Дрыбінскі, Жданавіцкі, Карэбскі, Кледнявіцкі, Пакуцценскі, Чурылаўскі (Студзянецкі), Чэрнеўскі сельсаветы Горацкага раёна, Еганоўскі сельсавет Шклоўскага раёна, Зарэсценскі, Кароўчынскі, Радамльскі, Робцаўскі, Суслаўскі сельсаветы Чавускага раёна, Заходскі і Расненскі (Раснянскі) сельсаветы Мсціслаўскага раёна. 15 ліпеня 1935 года Дрыбін атрымаў статус мястэчка. З 20 лютага 1938 года раён у складзе Магілёўскай вобласці. 27 верасня 1938 года статус Дрыбіна паніжаны да вёскі. 20 красавіка 1939 года Гасподаўскі сельсавет перайменаваны ў Первамайскі. У 1939 годзе скасаваны Заходскі сельсавет. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Жданавіцкі, Карэбскі, Кледнявіцкі, Радамльскі і Робцаўскі сельсаветы. 16 верасня 1959 года раён скасаваны, Гарадзецкі, Дрыбінскі, Кароўчынскі, Первамайскі, Чурылаўскі сельсаветы, часткі Суслаўскага і Бельскага сельсаветаў перададзены Горацкаму раёну, Пакуцценскі і Расненскі сельсаветы — Мсціслаўскаму раёну, Еганоўскі, Чэрнеўскі сельсаветы і частка Бельскага сельсавета — Шклоўскаму раёну, Зарэсценскі сельсаветы і частка Сулаўскага сельсавета — Чавускаму раёну.
Пазбаўленне статуса раёна не прайшло бясследна, пад час рэарганізацыі многія прадпрыемствы былі ліквідаваны, большасць праектуемых будаўнічых аб’ектаў было звернута.
Утвораны зноў 29 снежня 1989 года ў сувязі з масавым перасяленнем жыхароў Краснапольскага раёна, тэрыторыя якога была забруджана радыёнуклідамі пасля Чарнобыльскай тэхнагеннай катастрофы (1986)[5]. У склад раёна ўвайшлі Дрыбінскі, Кароўчынскі, Первамайскі, Расненскі, Цемналескі сельсаветы Горацкага раёна, Чэрнеўскі сельсавет Шклоўскага раёна, цэнтр — вёска Дрыбін. 20 кастрычніка 1995 года Дрыбінскі раён і вёска Дрыбін аб’яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку. 24 студзеня 1996 года Дрыбінскі сельсавет перайменаваны ў Міхееўскі. 19 лістапада 1997 года Дрыбін аднесены да катэгорыі пасёлкаў гарадскога тыпу. 23 снежня 2009 года скасаваны Цемналескі сельсавет[6], 20 лістапада 2013 года — Кароўчынскі сельсавет[7].
Колькасць насельніцтва — 12.8 тыс. чалавек.
Усяго налічваецца 102 населеныя пункты.
За 2013 год суб’ектамі гаспадарання раёна экспартавана тавараў на суму 408 тыс. долараў ЗША, што складае 169,5 працэнта да адпаведнага перыяду мінулага года. Імпарт тавараў у цэлым па раёне склаў 882,5 тыс. долараў ЗША ці 422,5 % да 2012 года. Сальда знешняга гандлю таварамі па раёне склала мінус 474,5 тыс. долараў ЗША. Аб’ём экспарту паслуг у цэлым па раёне склаў 48,4 тыс. долараў ЗША або 196,7 працэнта да 2012 года. Сальда знешняга гандлю паслугамі па раёне за 2013 — станоўчае і склала 37,7 тыс. долараў ЗША. Асноўнымі прадпрыемствамі-экспарцёрамі тавараў і паслуг у раёне з’яўляюцца: Дрыбінскае райпа, ПВУП «Максімлеспрам», ПГПУП «ІВАЛ — 2009», ПВУП «Гранат ПСМ», УАЗ «Дрыбінская цэнтральная раённая бальніца».
Праз раён праходзяць чыгунка «Орша-Крычаў», аўтамабільная дарога «Магілёў-Мсціслаў». Тут таксама пралягае нафтаправод «Унеча-Полацк».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.