былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці БССР From Wikipedia, the free encyclopedia
Егано́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Еганы.
Еганоўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Шклоўскі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Еганы |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 11 сакавіка 1960 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Лупалаўскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лупалаўскім раёне БССР. З 2 сакавіка 1931 года ў складзе Шклоўскага раёна БССР, з 12 лютага 1935 года — Дрыбінскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. Пасля Вялікай Айчыннай вайны цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Пудаўня. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета вернуты ў вёску Еганы[1]. З 16 верасня 1959 года ў складзе Шклоўскага раёна[2]. 11 сакавіка 1960 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Чэрнеўскага сельсавета[3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.