Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь From Wikipedia, the free encyclopedia
Андрэй Іванавіч Швед (нар. 21 красавіка 1973, Глушкавічы, Лельчыцкі раён, Гомельская вобласць) — функцыянер рэжыму Лукашэнкі, Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь (з 9 верасня 2020). Фігурант санкцыйных спісаў ЕС, ЗША, шэрагу іншых краін.
Андрэй Іванавіч Швед | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | Аляксандр Уладзіміравіч Канюк | ||||||
|
|||||||
Пераемнік | Аляксей Аляксандравіч Волкаў | ||||||
Нараджэнне |
21 красавіка 1973 (51 год) |
||||||
Бацька | Іван Васільевіч Швед[d] | ||||||
Маці | Зінаіда Сямёнаўна Швед[d] | ||||||
Дзеці | Кірыл Андрэевіч Швед[d] | ||||||
Адукацыя |
|
||||||
Навуковая ступень | доктар юрыдычных навук (2022) і доктар навук | ||||||
Навуковае званне | |||||||
Ваенная служба | |||||||
Званне |
Дзяржаўны саветнік юстыцыі 2 класа |
||||||
Узнагароды |
Доктар юрыдычных навук, дацэнт.
Бацька — Іван Васілевіч Швед, дырэктар школы, маці — Зінаіда Сямёнаўна, настаўніца матэматыкі той самай школы. У сям’і, апроч Андрэя, была старэйшая дачка Анжэла і малодшы сын Алег. У канцы 1970-х гадоў бацька загінуў у аўтамабільнай аварыі падчас паездкі на радзіму жонкі ў Магілёўскую вобласць. Неўзабаве маці разам з дзецьмі пераехала ў Леніна Горацкага раёна Магілёўскай вобласці[2]. Сястра Анжэла — намеснік старшыні Лагойскага райвыканкама.
У 1996 годзе скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1996—1998 гадах працаваў на розных пасадах у органах пракуратуры Мінска.
У 1998—2006 гадах праходзіў службу на розных пасадах у Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь. У 1998—1999 гадах працаваў пракурорам аддзела Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь па наглядзе за следствам у органах унутраных спраў. У 1999—2003 гадах працаваў старшым пракурорам аддзела Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь па наглядзе за расследаваннем крымінальных спраў і выкананнем законаў па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй. У 2003—2004 гадах працаваў намеснікам начальніка аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй упраўлення Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй. У 2004—2005 гадах працаваў начальнікам аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй упраўлення Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй. У 2005—2006 гадах працаваў начальнікам упраўлення прававога забеспячэння, інфармацыі і грамадскіх сувязей Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь[3].
У 2005 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Актуальныя тэарэтычныя і практычныя аспекты стадыі ўзбуджэння крымінальнай справы», стаўшы кандыдатам юрыдычных навук.
У 2006—2010 гадах — начальнік экспертна-прававога аддзела Дзяржаўнага сакратарыята Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь.
У 2010—2011 гадах — намеснік Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь. Быў кіраўніком следчай групы па справе пра выбух у мінскім метро ў 2011 годзе[4].
З 2012 года да 22 красавіка 2013 года — першы намеснік Старшыні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.
З 22 красавіка 2013 года[5] да 9 верасня 2020 года — Старшыня Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь.
У 2016 годзе прызначаны старшынёй Беларускай федэрацыі воднага пола[6].
9 верасня 2020 года прызначаны Генеральным пракурорам Рэспублікі Беларусь[7].
У 2011 годзе, пасля правядзення прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 2010 года, якія Еўрапейскім саюзам былі прызнаныя недэмакратычнымі, а таксама сілавога разгону акцыі пратэсту ў Мінску 19 снежня 2010 года, быў уключаны ў спіс беларускіх дзяржаўных дзеячаў і чыноўнікаў, на якіх Еўрапейскім Саюзам былі накладзеныя санкцыі[8][9]. У 2012 годзе Рада Еўрапейскага саюза прызнала Шведа адказным за ініцыяванне ў 2011 годзе па запыце КДБ расследавання справы Алеся Бяляцкага, кіраўніка Беларускага праваабарончага цэнтра «Вясна», які абараняў і аказваў дапамогу тым, хто пацярпеў ад рэпрэсій у сувязі з выбарамі 19 снежня 2010 года і рэпрэсій супраць грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі ў Беларусі[10].
17 снежня 2020 года быў зноўку дададзены ў спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС[11][12]. Пры абгрунтаванні ўвядзення санкцый адзначалася, што Швед як генеральны пракурор Беларусі адказны рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі, у прыватнасці, за шматлікія крымінальныя справы супраць мірных дэманстрантаў, лідараў апазіцыі і журналістаў ды публічныя заявы з пагрозамі ўдзельнікам «несанкцыянаваных акцый»[11]. За гэта Шведа ў свае санкцыйныя спісы ўключылі Вялікабрытанія[13], Канада[14], Швейцарыя[15][16]. 26 студзеня 2021 года да снежаньскага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[17].
Таксама Швед знаходзіцца ў санкцыйным спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[18].
8 сакавіка 2022 года Японія таксама ўвяла супраць яго персанальныя санкцыі. Украіна далучылася да санкцый у кастрычніку таго ж года[19].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.