Remove ads
Горацкі раён From Wikipedia, the free encyclopedia
Ле́ніна[1] (трансліт.: Lienina, руск.: Ленино) — аграгарадок у Горацкім раёне Магілёўскай вобласці, за 20 км на паўночны ўсход ад Горак, за 60 км на захад ад Катыні. Леніна ўваходзіць у склад і з'яўляецца цэнтрам Ленінскага сельсавета.
Аграгарадок
Леніна
| ||||||||||||||||||||||
Вёска стаіць на левым боку вадасховішча, утворанага на рацэ Мярэя. Вышыня мясцовасці над узроўнем мора складае 206 м.
З Горак да Леніна вядзе рэспубліканская аўтадарога Княжыцы — Горкі — Леніна Р70.
Да 1918 года вёска мела назву Рама́наў. Уваходзіла ў Аршанскі павет Віцебскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Вёска належала князю Дандукову-Корсакаву. З 1772 года — ў складзе Расійскай імперыі. У пачатку XX стагоддзя пражывалі больш за 1 тыс. жыхароў, дзейнічалі мураваная царква, два народныя вучылішчы, валасное праўленне, пошта. Перад вайной у вёсцы жыло 335 чалавекі ў 198 дварах[2].
Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў верасні—снежні 1943 года гітлераўцамі было спалена 198 дамоў, забіта 186 чалавек[2]. 12—13 кастрычніка 1943 года недалёк ад вёскі адбылася бітва пад Леніна — першы бой польскай дывізіі імя Тадэвуша Касцюшкі.
У 1960-х гадах пасёлак Леніна, які з’яўляўся цэнтральная сядзібай саўгаса, стаў аб’ектам эксперыментальнай комплекснай забудовы, праект якой распрацавалі заслужаныя архітэктары БССР Г. А. Бяганская і А. П. Калніньш.
У 1968 годзе дэкрэтам Дзяржсавета ПНР вёска Леніна была ўзнагароджана ордэнам «Крыж Грунвальда» 2-га класа.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.