From Wikipedia, the free encyclopedia
Беларускі расследавальніцкі цэнтр — незалежны сродак масавай інфармацыі, які спецыялізуецца на аналітычных жанрах журналістыкі. Цэнтр вырабляе пяць відаў кантэнту — журналісцкія расследаванні, антыфейк, а таксама аналітычныя рэпартажы, навінавыя праграмы і эканамічныя агляды[1].
Беларускі расследавальніцкі цэнтр | |
---|---|
URL | investigatebel.org |
Тып сайта | Журналісцкія расследаванні |
Аўтар | Станіслаў Івашкевіч |
Бягучы статус | актыўны |
Беларускі расследавальніцкі цэнтр быў створаны ў 2018 годзе[2].
У снежні 2022 года Беларускі расследавальніцкі цэнтр далучыўся да Глабальнай сеткі журналістаў-расследавальнікаў . Таксама ў 2022 годзе цэнтр стаў сябрам Цэнтра па даследаванні карупцыі і арганізаванай злачыннасці[3].
Каманда БРЦ з’ехала з Беларусі с пачаткам пагрому незалежных медыя ў 2021 годзе, у межах якога разграмілі мінскую студыю цэнтра[1].
29 чэрвеня 2021 года сайт БРЦ быў заблакаваны ў Беларусі[1].
У кастрычніку 2022 года па заяве пракуратуры горада Мінска інфармацыйная прадукцыя Беларускага расследавальніцкага цэнтра, а таксама лагатыпы, якія змяшчаюць абрэвіятуру «BIC» і словы «Belarusian Investigative Center» былі прызнаныя «экстрэмісцкімі матэрыяламі»[4].
У верасні 2023 года Вярхоўны суд Беларусі прызнаў БРЦ экстрэмісцкай арганізацыяй[5].
31 ліпеня 2024 года стала вядома, што журналістаў Беларускага расследавальніцкага цэнтра Станіслава Івашкевіча і Сяргея Чалага ўнеслі ў базу вышуку МУС Расіі[6].
У студзені 2022 года Беларускі расследавальніцкі цэнтр разам з Re:Baltica і Delfi Estonia апублікаваў матэрыял-расследаванне, у якім паказалі трохразовы рост экспарту нафты з Беларусі ў Эстонію пры параўнанні паказчыкаў за 2021 і 2020 гады. 4 лютага 2022 года Эстонія абвясціла пра ўвядзенне дадатковых санкцый датычна Беларусі ў выглядзе прыпынення транзіту вугальнай нафты[7].
Пасля расследавання БРЦ і The Guardian улады Вялікабрытаніі замарозілі лонданскую маёмасць Саіда Гуцарыева, сына «кашалька» Лукашэнкі Міхаіла Гуцарыева, на 200 мільёнаў долараў[8][няма ў крыніцы].
У снежні 2022 года бізнесмена Саўлюса Гірчыса, які ўдзельнічаў у схеме нелегальнага продажу беларускага лесу ў ЕС праз Казахстан і Кыргызстан, у выніку расследавання БРЦ выключылі са сваёй палітычнай партыі[9].
Пасля сумеснага расследавання з Siena пра спосабы абыходу санкцый супраць «Гродна Азот», Літва канфіскавала беларускія ўгнаенні на мільёны еўра і ўзмацніла меры кантролю на мяжы[10].
Таксама БРЦ выпусціў расследаванні пра беларускія кампаніі і VIP-персон, такіх як «БелАЗ»[11], «Беларуськалій»[12], «Гродна Азот»[13][14], Dana Holdings[15], Ірына Абельская[16], Аляксей Алексін[17], Мікалай Варабей[18], Міхаіл Гуцарыеў[19], Аляксандр Зайцаў[20], Павел Тапузідзіс[21], Аляксандр Шакуцін[22][23][24], Сяргей Цяцерын[25], Юрый Чыж[26] і Віктар Шэйман[27], а таксама пра міграцыйны крызіс на мяжы паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам[28], вываз у Беларусь дзяцей з акупаваных Расіяй тэрыторый Украіны[29], крадзеж Расіяй украінскага зерня і ўдзел у ім бізнэсменаў з Беларусі[30]. Некаторыя з расследаванняў БРЦ праводзіліся сумесна з OCCRP, Кіберпартызанамі і мясцовымі расследавальніцкімі СМІ.
Журналісты БРЦ — лаўрэаты нацыянальнай прэміі «Вольнае слова» Беларускай асацыяцыі журналістаў за расследаванні ў 2018, 2019, 2020 і 2021 гадах. На «Вольным слове» у 2021 годзе каманда БРЦ атрымала першае месца ў катэгорыі «Аналітыка»[32].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.