горад у Літве From Wikipedia, the free encyclopedia
Алі́тус (літ.: Alytus; беларуская назва — Алі́та) — горад у Літве, цэнтр Алітускага павета і этнакультурнага рэгіёна Дзукія. Горад знаходзіцца на рацэ Нёман, недалёка ад мяжы з Польшчай і Беларуссю. Насельніцтва налічвае каля 70 тыс. чалавек, з якіх 94,7 % — літоўцы.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Упершыню згадваецца ў хроніцы Віганда Марбургскага пад 1377 годам як драўляны замак Oliten у Вялікім Княстве Літоўскім, які бараніў дарогу на Вільню і Трокі, крыжакі захапілі і разарылі яе разам з Мераччу.
Наступным разам згадваецца каралём Ягайлам у грамаце ад 28 красавіка 1387 года, калі разам з усім Троцкім княствам Аліцкі замак з воласцю перададзены князю Скіргайлу[2].
Таксама замак згадваецца падчас паходаў крыжакоў і Вітаўта на Літву падчас міжусобіцы з Ягайлам (1389—1392), У хроніцы Віганда распавядаецца, што падчас паходу на Аліту сярод нямецкіх і англійскіх крыжакоў узнялася спрэчка, хто будзе несці харугву святога Георгія, спрэчка вырашылася толькі ўмяшаннем Вітаўта. Пасля гэтага саюзныя войскі «рушылі наперад, прышлі з харугвамі да Аліты, дзе забілі і ўзялі ў палон 2000 чалавек. Быў там і Вітаўт»[3]. Напэўна, колькасць загінулых і палонных перабольшана, у экспазіцыі Аліцкага краязнаўчага музея яна даецца як 200, але частыя выпадкі, калі лічба даецца без сумневаў, напрыклад, у Ёнаса Басанавічуса.
Пасля Грунвальдскай бітвы (1410) замак страціў стратэгічнае значэнне, і да пачатку XVI стагоддзя Аліта знікае з пісьмовых крыніц. У 1504 Аліта была перададзеная вялікім князем Аляксандрам ў карыстанне Яну Юр’евічу Забярэзінскаму ў кошт выплаты пазык. Яго сын, вялікі літоўскі маршалак Ян Забярэзінскі фундаваў у Аліце касцёл св. Яна Хрысціцеля, св. Панны Марыі і Св. Мікалая актам ад 23 красавіка 1524 года, касцёлу была запісаная маёмасць на ўтрыманне. У 1536 годзе Жыгімонт Аўгуст пацвердзіў перадачу Аліты Яну Забярэзінскаму ў пажыццёвае карыстанне, а пасля перадаў мястэчка сваёй жонцы Барбары Радзівіл.
15 чэрвеня 1581 года кароль Стэфан Баторы надаў Аліце магдэбургскае права, гараджанам дазвалялася самастойна вырашаць усе спрэчкі і судовыя справы. Таксама Баторы надаў наступныя важныя прывілеі: 1) вызваліў гараджан ад працоўнай павіннасці за валокі прынятай гарадской зямлі і пакінуў толькі чынш; 2) абмяняў гарадскі лес у Даўгайскай пушчы; 3) накіраваў дарогу Мерач-Коўна праз Аліту. Гэтыя прывілеі ў нязменным выглядзе пацвярджалі і наступныя каралі. Гербам нададзена белая ружа ў чырвоным полі (герб «Порай»).
З 1588 года — цэнтр Аліцкай эканоміі.
Неаднаразова разбуралася ў войнах XVII стагоддзя.
У 1670 годзе ў левабярэжнай Аліце пабудаваны касцёл святога Анёла-ахоўніка, заснавана парафія. Горад моцна пацярпеў у Паўночную вайну і ад пажараў 1733 і 1736 гадоў[4]. У 1755 годзе з Трокаў і Мерачы ў Аліту пераведзены павятовыя суды, з-за больш выгоднага геаграфічнага становішча ў цэнтры Троцкага павета.
Гарадское самакіраванне захоўвалася да Сойма 1776 г.
Пры трэцім падзеле Рэчы Паспалітай у 1795 годзе горад Аліта быў падзелены па Нёману: частка горада на яго правым беразе адышла да Расійскай імперыі, частка горада на левым беразе — Прусіі.
У 1807—1815 гадах левабярэжная частка Аліты ўваходзіла ў склад Варшаўскага герцагства, з 1815 года — у склад Царства (Каралеўства) Польскага ў складзе Расійскай імперыі. Правабярэжная частка горада мела статус мястэчка Троцкага павета Віленскай губерні.
У 1818 годзе быў узведзены мураваны касцёл святога Людовіка (на месцы былога касцёла, які фундаваў Ян Забярэзінскі).
Адміністрацыйны падзел горада быў скасаваны толькі пасля паўстання Кастуся Каліноўскага ў 1863 годзе.
У канцы ХІХ стагоддзя Аліта атрымала статус абарончага горада (крэпасць 3-га ранга), тут прайшла чыгунка, былі пабудаваны абарончыя фартыфікацыі (чатыры фарты і артылерыйская батарэя).
Падчас Першай Сусветнай вайны Аліта была занята нямецкімі войскамі. 12 лютага 1919 года ў Аліце адбыліся баі паміж літоўскім войскам і Чырвонай Арміяй.
Пасля польска-літоўскіх баёў і падпісання пагаднення паміж Польшчай і Літвой у 1919 годзе Аліта трапіла ў склад Літвы. У 1940 годзе Алітус апынуўся ў складзе СССР. З 1941 да 1944 года горад знаходзіўся ў нямецкай акупацыі, а потым зноў трапіў у склад СССР да 1991 года.
Прадпрыемствы машынабудавання, тэкстыльнай, камбікормавай і харчовай прамысловасці; вытворчасць будаўнічых матэрыялаў[5].
|
Краязнаўчы музей.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.