From Wikipedia, the free encyclopedia
Іспанская мова, таксама кастыльяна і кастыльская — раманская мова ібера-раманскай падгрупы. Назва кастыльская мова пераважала да канца 15 ст., у наш час пераважае ў Лацінскай Амерыцы.
Іспанская | |
---|---|
Саманазва | español, castellano |
Краіны | 31 краіна[1] |
Рэгіёны | Паўднёва-заходняя Еўропа, Лацінская Амерыка, Філіпіны, заходняе ўзбярэжжа Афрыкі |
Афіцыйны статус |
20 краін
Рэгіянальная мова
Міжнародныя арганізацыі
|
Арганізацыя, якая рэгулюе |
Асацыяцыя акадэмій іспанскай мовы (Іспанская Каралеўская акадэмія і яшчэ 21 нацыянальная акадэмія іспанскай мовы) |
Агульная колькасць носьбітаў | 414 млн.[1] |
Рэйтынг | 2[1] |
Статус | у бяспецы[d][2] |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
|
|
Пісьменнасць | лацінскі алфавіт |
Моўныя коды | |
ДАСТ 7.75–97 | исп 230 |
ISO 639-1 | es |
ISO 639-2 | spa |
ISO 639-3 | spa |
WALS | spa |
Ethnologue | spa |
Linguasphere | 51-AAA-b |
ABS ASCL | 2303 |
IETF | es |
Glottolog | stan1288 |
Вікіпедыя на гэтай мове |
Распаўсюджанне: Іспанія (цэнтральная і паўднёвая часткі), Канарскія астравы, Андора, Лацінская Амерыка, паўднёвы захад ЗША, Філіпіны, былыя іспанскія калоніі і пратэктараты ў Афрыцы. Колькасць носьбітаў у свеце 414,17 млн.ч., у Іспаніі 38,4 млн.ч. (2012)[3].
Адна з афіцыйных і рабочых моў ААН. Статус афіцыйнай або нацыянальнай мовы: Іспанія, 19 краін Лацінскай Амерыкі, Экватарыяльная Гвінея.
У аснове літаратурнай мовы ляжыць кастыльскі дыялект, які заняў пануючае становішча з 16 ст. Пісьменнасць — на аснове лацінскага алфавіта. Найстарэйшыя помнікі на кастыльскім дыялекце — «Песня аб маім Сідзе» (1140), запіс правоў горада Авіла, (т.зв. Fuero, 1155)[4].
Дыялектнае дзяленне спецыфічнае, з многімі гаворкамі паўночнай часткі арэала, і параўнальным дыялектным адзінствам на поўдні Іспаніі, што связана з арабскім панаваннем 8—15 ст.
Паўночныя дыялекты: арагонскі з 3 гаворкамі — Пірэнейскай, прыбярэжнай (басейн ракі Эбры ў Навары і Арагоне), ніжнеарагонскай; леонскі (гаворкі леонская, астурыйская або бабле, мірандская); кастыльскі (гаворкі бургаская, алаўская, сарыйская або сарыянская, рыёхская або рыяханская).
Паўднёвыя дыялекты: андалусійскі (адмены андалусійская, мурсійская, эстрэмадурская і канарская).
Гісторыя сучаснай літаратурнай іспанскай мовы і яе вусных і пісьмовых моўных варыянтаў адлюстроўвае развіццё мясцовага народна-лацінскага дыялекту Іберыі. У храналагічным парадку развіццё іспанскай мовы выглядае наступным чынам:
Назоўнікі і прыметнікі не скланяюцца, маюць катэгорыі роду (мужчынскі і жаночы) і ліку (адзіночны і множны лік). Для выражэння пэўнай і няпэўнай суаднесенасці выкарыстоўваецца 3 віды артыкля: пэўны, няпэўны і нулявы. Асабовыя займеннікі захавалі скланенне. Указальныя займеннікі трох ступеней: este «гэты» (каля гаворачага), ese «той» (каля суразмоўніка), aquel «той» (прадмет, аддалены ад абодвух суразмоўнікаў).
Дзеяслоў мае 14 граматычных часоў, размеркаваных па 3 ладах: абвесным (8 часоў), сувязным (4) і ўмоўным (2 часы). Форму загаднага ладу дзеясловы маюць толькі ў 2-й асобе адзіночнага і множнага ліку. Своеасаблівай рысай з'яўляецца наяўнасць двух дзеясловаў са значэннем «быць»: ser і estar. Ёсць 3 неасабовыя формы дзеяслова: дзеепрыметнік прошлага часу залежнага стану, герундый і інфінітыў, 2 станы: незалежны і залежны, утвораны ад асабовай формы дзеяслова ser + дзеепрыметнік асноўнага дзеяслова. Залежна-зваротная форма складаецца з дзеяслова ў незалежным стане і зваротнага займенніка se.
Парадак слоў адносна свабодны. Пастаноўка прамога дапаўнення перад дзеясловам выклікае займенную рэпрызу: Este libro no lo he leído «Гэту кнігу я яе не чытаў». Прамое дапаўненне, якое абазначае асобу, у адрозненне ад іншых раманскіх моў суправаджаецца прыназоўнікам a (параўн. румынскі і малдаўскі прыназоўнік pe). Асноўная асаблівасць неасабовых форм дзеяслова — утварэнне абсалютных канструкцый.
Большасць слоў іспанскай мовы паходзіць з народнай латыні, захоўваецца таксама лексіка класічнай латыні. Выбар з лацінскага фонда адрознівае іспанскую лексіку ад іншых раманскіх моў (ісп.: hermano «брат» ад лац.: germanus, параўн. італ.: fratello, фр.: frère ад лац.: frater). Запазычанні з кніжнае лацінскае мовы Сярэдніх вякоў і Адраджэння прывялі да ўтварэння дублетных пар: народнае llamar — кніжнае clamar. Германскія запазычанні падобныя з іншымі раманскімі мовамі, спецыфічная лексіка арабскага і індзейскага паходжання. У розныя перыяды пранікалі французскія, англійскія і рускія запазычанні.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.