Каталонія
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Катало́нія (катал.: Catalunya, акс.: Catalonha, ісп.: Cataluña) — гістарычны рэгіён і аўтаномная супольнасць (кат. Comunitat Autònoma) у Іспаніі, на паўночным усходзе Пірэнейскага паўвострава паміж міжземнаморскім узбярэжжам і Пірэнеямі.
Каталонія | |||||
---|---|---|---|---|---|
Catalunya Catalonha Cataluña | |||||
|
|||||
Краіна | Іспанія | ||||
Гімн | Гімн Каталоніі[d][1] | ||||
Уваходзіць у | |||||
Адміністрацыйны цэнтр | Горад Барселона | ||||
Дата ўтварэння | 988[4] | ||||
Кіраўнік | Кім Тора | ||||
Насельніцтва (2007) | 7 210 508 | ||||
Шчыльнасць | 225 чал./км² | ||||
Плошча | 32 114 км² | ||||
Часавы пояс | UTC+1 | ||||
Код ISO 3166-2 | CT | ||||
Інтэрнэт-дамен | .cat | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Плошча — 31,950 км ². Сталіцай аўтаномнай супольнасці з'яўляецца горад Барселона. Афіцыйныя мовы — каталонская, іспанская, аранская (у даліне Валь д'Аран). У Каталоніі жыве 7.210.508 чалавек (2007), пераважна каталонцы.
Каталонія ў розны час раней спрабавала абвясціць (аднавіць) сваю незалежнасць ад Іспаніі, дамаглася аўтаноміі, афіцыйнага статусу каталонскай мовы і прызнання каталонцаў нацыяй, асобнай ад іспанцаў.
У 2006 годзе ў Каталоніі прынялі новы аўтаномны статус, пашырыўшы фінансавую самастойнасць. У 2009–2010 гадах тут праходзілі неафіцыйныя апытаьні-рэферэндумы наконт незалежнасці. У 2012 годзе ў масавай маніфестацыі пад лозунгам «Каталонія — новая дзяржава Еўропы» ўзялі ўдзел больш за 1 мільён чалавек.
9 лістапада 2015 года парламент Каталоніі зацвердзіў рэзалюцыю аб стварэнні незалежнай рэспублікі. Але Канстытуцыйны суд Іспаніі прызнаў рэзалюцыю аб незалежнасці неканстытуцыйнай.
У верасні 2017 года парламент Каталоніі прыняў закон аб парадку выхаду са складу Іспаніі[5].
1 кастрычніка 2017 года ў Каталоніі прайшоў рэферэндум аб незалежнасці ад Іспаніі. Канстытуцыйны суд Іспаніі прызнаў яго незаконным. Па звестках мясцовых улад, яўка склала 42% і за незалежнасць выказалася 90% з іх.
Урад Іспаніі паспрабаваў сарваць галасаванне. На некаторых участках для разгону людзей ужываліся гумовыя кулі. Улады Каталоніі абвясцілі, што пацярпела больш за 800 чалавек.
10 кастрычніка ў парламенце Каталоніі была падпісана Дэклярацыя незалежнасці. Прэзідэнт Карлес Пучдэмон заклікаў Мадрыд да перамоў[6]. На датэрміновых выбарах у парламент Каталоніі 21 снежня большасць па суме месцаў зноў атрымалі партыі, якія выступаюць за незалежнасць рэгіёна.
На выбарах 14 лютага 2021 года кааліцыя незалежніцкіх партый упершыню набрала больш за 50% галасоў[7].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.