From Wikipedia, the free encyclopedia
Фінікійская мова — мова фінікійцаў, якая выкарыстоўвалася ў II—I тысячагоддзях да н.э. і ў пачатку I тысячагоддзя нашай эры. Належыць да ханаанскай падгрупы семіцкіх моў.
Фінікійская мова | |
---|---|
Краіны | Ліван, Сірыя, Ізраіль, Іспанія, Італія, Алжыр, Туніс, Кіпр, Мальта |
Рэгіёны | Блізкі Усход, Паўднёва-Усходняя Еўропа, Паўночная Афрыка |
Вымерла | VIII ці IX стагоддзе |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
|
|
Пісьменнасць | фінікійскае пісьмо |
Моўныя коды | |
ДАСТ 7.75–97 | фик 738 |
ISO 639-1 | — |
ISO 639-2 | phn |
ISO 639-3 | phn |
IETF | phn |
Glottolog | phoe1239 |
Вікіпедыя на гэтай мове |
Па марфалогіі і лексіцы блізкая да старажытнаяўрэйскай.
Выкарыстоўваўся як лінгва франка ў Паўднёва-Усходняй Еўропе, Сірыі, Іспаніі, Паўночнай Афрыцы, на Кіпры. Відаць, мела дыялектнае дзяленне, у тым ліку падзялялася на паўночна-фінікійскую, ціра-сідонскую, кіпрскую, пунічнае і інш. дыялекты.
Спецыфічнымі рысамі фінікійскай мовы ў параўнанні з біблейскім варыянтам старажытнаяўрэйскай з'яўляюцца:
У канцы XI ст. да н.э. у фінікійскай мове адбылося знікненне фарынгальных і ларынгальных зычных.
Для запісу фінікійскіх тэкстаў ужывалася спачатку біблскае пісьмо, затым — адмысловае фінікійскае пісьмо, якое паклала пачатак літарным сістэмам пісьма. Пасля асіміляцыі фінікійскіх уладанняў Рымам рабіліся спробы фіксаваць тэксты на выміраючай фінікійскай мове замест фінікійскага пісьма грэчаскім і лацінскім пісьмом, якія паходзілі ад яго ж.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.