Палац Рэспублікі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Пала́ц Рэспу́блікі (першая назва — Палац зьездаў[1], рас. Дворец съездов) — шматфункцыйны комплекс у Менску, збудаваны ў 1985—2000 гадох. Знаходзіцца на гістарычным Новым Месьце[lower-alpha 1], на месцы зруйнавага савецкімі ўладамі жылога корпуса кляштару дамініканаў. Архітэктары будынка арыентаваліся на стылістыку Палаца зьездаў у Маскве[2]. Кіраўнік аўтарскага калектыву архітэктараў — Міхаіл Пірагоў, ураджэнец Краснаярскага краю Расеі, які пераехаў у Беларусь у 1975 годзе[3].
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Палац Рэспублікі (неадназначнасьць).
Славутасьць | |
Палац Рэспублікі | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Менск |
Адрас | Кастрычніцкі пляц, 1-1 |
Каардынаты | 53°54′12.25″ пн. ш. 27°33′37.22″ у. д. |
Аўтар праекту | Міхаіл Міхеевіч Пірагоў[d], Лявонці Ульянавіч Зданевіч[d] і Анатоль Андрэевіч Шабалін[d] |
Дата заснаваньня | 31 сьнежня 2001 |
Будаваньне | ???—2001 гады |
Сайт | Афіцыйны сайт |
Палац Рэспублікі | |
Палац Рэспублікі на Вікісховішчы |
У 2013 годзе ўлады Беларусі афіцыйна прызналі Палац Рэспублікі дысгарманічным будынкам, які парушае цэласнасьць ансамбляў Менску і замінае ўспрыманьню гістарычна-архітэктурных каштоўнасьцяў[4]. За сваю пачварнасьць і чужароднасьць[5] навакольнаму архітэктурнаму асяродзьдзю атрымаў народныя назвы Чарнобыльскі саркафаг і маўзалей[6].