![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/2d/Miensk%252C_Daminikanski._%25D0%259C%25D0%25B5%25D0%25BD%25D1%2581%25D0%25BA%252C_%25D0%2594%25D0%25B0%25D0%25BC%25D1%2596%25D0%25BD%25D1%2596%25D0%25BA%25D0%25B0%25D0%25BD%25D1%2581%25D0%25BA%25D1%2596_%2528XIX%2529.jpg/640px-Miensk%252C_Daminikanski._%25D0%259C%25D0%25B5%25D0%25BD%25D1%2581%25D0%25BA%252C_%25D0%2594%25D0%25B0%25D0%25BC%25D1%2596%25D0%25BD%25D1%2596%25D0%25BA%25D0%25B0%25D0%25BD%25D1%2581%25D0%25BA%25D1%2596_%2528XIX%2529.jpg&w=640&q=50)
Касьцёл Сьвятога Тамаша Аквінскага і кляштар дамініканаў (Менск)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Касьцёл Сьвятога Тамаша Аквінскага і кляштар дамініканаў — помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя ў Менску. Знаходзіўся на паўднёва-ўсходнім баку Высокага Рынку, на Дамініканскай вуліцы. Твор архітэктуры барока.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятога Тамаша Аквінскага і кляштар дамініканаў | |
![]() Касьцёл Сьвятога Тамаша Аквінскага | |
Краіна | Беларусь |
Места | Менск |
Каардынаты | 53°54′12.8″ пн. ш. 27°33′32.6″ у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Архітэктурны стыль | барокавая архітэктура[d] |
Дата заснаваньня | XVII стагодзьдзе |
Дата скасаваньня | 1950 |
Статус | Ахоўная зона |
Касьцёл Сьвятога Тамаша Аквінскага і кляштар дамініканаў на мапе Беларусі ![]() ![]() Касьцёл Сьвятога Тамаша Аквінскага і кляштар дамініканаў | |
![]() |
Комплекс Менскага дамініканскага кляштару займаў пляц плошчай каля 2 га, абмежаваны вуліцамі Дамініканскай, Валоцкай і Юраўскай[lower-alpha 1][1]. Утвараў архітэктурны ансамбль, які меў выразную прасторава-разгорнутую кампазыцыю: першы плян стварала высокая ўваходная брама, на другім — ішоў беспасярэдне галоўны фасад касьцёла, а ў якасьці своеасаблівага фону выступалі муры кляштарнага корпусу. У 1950 року савецкія ўлады ўшчэнт зруйнавалі кляштарныя будынкі. Да нашага часу захаваліся падмуркі і скляпеньні, што патрабуюць дэталёвага археалягічнага дасьледаваньня[2].