Кастрычніцкая плошча (Менск)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кастрычніцкая плошча — плошча ў цэнтры Менску, знаходзіцца паміж паміж праспэктам Незалежнасьці, вуліцамі Энгельса і Інтэрнацыянальнай.
Кастрычніцкая плошча | |
Агульная інфармацыя | |
---|---|
Раён гораду | |
Бліжэйшыя станцыі мэтро | Купалаўская/Кастрычніцкая |
На мапе | |
Google · Яндекс | |
Вуліца Кастрычніцкая плошча ў Вікісховішчы |
З усходу плошча абмежавана будынкамі Палацу культуры прафсаюзаў і Музэю гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Акрамя гэтых будынкаў, на плошчы разьмешчаны будынак РУП «Белтэлекам», Менскага абласнога выканаўчага камітэту, Палацу Рэспублікі. На плошчы ўсталяваны знак «Нулявы кілямэтар Беларусі» і вялікі тэлевізійны экран. З боку праспэкту Незалежнасьці да Кастрычніцкай плошчы прылягае Аляксандраўскі сквэр з былымі ўрадавымі трыбунамі, у цэнтры якога разьмешчаны старадаўні фантан са скульптурай «Хлопчык з лебедзем». Вакол сквэру разьмешчаныя Цэнтральны дом афіцэраў, рэзыдэнцыя Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі Купалы. На плошчы разьмешчаныя выхады станцый мэтро «Кастрычніцкая» і «Купалаўская».
У цяперашні час плошча часта становіцца месцам правядзеньня канцэртаў, гуляньняў, а таксама грамадзка-палітычных акцый, пад час якіх плошча ўпрыгожваецца адпаведнай атрыбутыкай. Пачынаючы з 2000 году, кожную зіму ў цэнтры плошчы ўсталёўваецца самая высокая ў краіне штучная елка (вышыня — 30 мэтраў, дыямэтар — 18 мэтраў), вакол якой заліваюць коўзанку, а над самой плошчай праводзяць сьвяточную ілюмінацыю.