Белтэлекам
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Белтэлекам» — дзяржаўны апэратар электрасувязі Рэспублікі Беларусь, створаны 3 ліпеня 1995 г. у форме рэспубліканскага дзяржаўнага аб’яднаньня.
![]() | |
![]() | |
Тып | унітарнае прадпрыемства |
---|---|
Дэвіз | На сувязі зь сьветам |
Заснаваная | 3 ліпеня 1995 (28 гадоў таму) |
Уласьнікі | Савет міністраў Рэспублікі Беларусь |
Краіна | Беларусь |
Разьмяшчэньне | Менск |
Адрас | вул. Энгельса, д. 6[1] |
Ключавыя фігуры | Юры Пятручэня (генэральны дырэктар) |
Галіна | сфэра паслугаў |
Прадукцыя | тэлефонная сувязь, сотавая сувязь, інтэрнэт-тэлебачаньне, доступ у Сеціва |
Абарачэньне | $600 млн за год |
Лік супрацоўнікаў | прыкладна 25 000 |
Матчына кампанія | Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь |
1 жніўня 2004 г. ператворанае ў рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства (РУП) зь пераўтварэньнем прадпрыемстваў, якія ўваходзілі ў склад аб’яднаньня, у філіялы шляхам далучэньня. Валодае сеткай магістральных валаконна-аптычных лініяў сувязі і зьяўляецца манапольным правайдэрам вонкавых шлюзаў у інтэрнэт, зацьверджаным дзяржавай. Зьяўляецца адзіным апэратарам фіксаванай тэлефоннай сувязі ў Беларусі, забясьпечвае міжгародную і міжнародную сувязь. Падае паслугі шырокапалоснага доступу да Інтэрнэту па тэхналёгіях ADSL і Wi-Fi пад гандлёвай маркай byfly, а таксама паслугі інтэрактыўнага тэлебачаньня IP-TV.