From Wikipedia, the free encyclopedia
Міністэрства сувязі й інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь (Мінсувязі Беларусі) — ведамства ўраду Беларусі, упаўнаважанае ажыцьцяўляць парадкаваньне сувязі. Міністар сувязі й інфарматызацыі прызначаецца й здымаецца з пасады прэзыдэнтам. З 18 жніўня 2018 году пасаду міністра займае Канстанцін Шульган[5].
Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь | |
Абрэвіятура | Мінсувязі РБ |
---|---|
Дата ўтварэньня | 25 жніўня 1991 (33 гады таму) |
Штаб-кватэра | Менск, пр. Незалежнасьці, д. 10 |
Міністар | Канстанцін Шульган |
Першы намесьнік | Павал Ткач |
Намесьнікі | Натальля Гардзеенка, Ганна Рабава[1] |
Зьвязаныя кампаніі | «Белтэлекам», «Белпошта» |
Бюджэт | 250,5 млрд рублёў[2] (2009 год; 89,4 млн $[3]) |
Колькасьць супрацоўнікаў | 52,3 тыс. (2009)[4] |
Сайт | mpt.gov.by |
Колішняя назва | Міністэрства сувязі й інфарматыкі (да 11 студзеня 1997 г.), Міністэрства сувязі (1997—2004) |
Пасьля здабыцьця Беларусьсю незалежнасьці 25 жніўня 1991 году Міністэрства сувязі й інфарматыкі больш як 5 год працягвала кіравацца Пастановаю Вярхоўнага Савету БССР ад 16 ліпеня 1990 г. № 129. Указам ад 11 студзеня 1997 г. № 30 прэзыдэнт пераўтварыў яго ў Міністэрства сувязі, а ўказам ад 12 лютага 2004 г. № 66 надаў яму новую ўставу ды сучасную назву — Міністэрства сувязі й інфарматызацыі[9].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.