Новае Места (Менск)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Новае Места — гістарычная мясцовасьць у цэнтры Менску, разьмешчаная на вялікім ўзгорку. Архітэктурнымі дамінантамі мясцовасьці былі комплекс архірэйскага падвор’я з Пакроўскай царквой, Менскі тэатар, Лютэранская кірха, Віленскі вакзал, Харальная сынагога і Чырвоны Касьцёл.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Новае Места (неадназначнасьць).
На поўнач ад Новага Места пачынаецца Высокі Рынак, на паўночны ўсход — Валокі Полацкія, на паўднёвы ўсход — Стромкі Бераг, на поўдзень — Кашары, на паўднёвы захад — Ляхаўка, на захад — Уборкі.