Павал Ян Сапега
From Wikipedia, the free encyclopedia
Па́вал Ян Сапе́га (1609 або 1610 — 30 сьнежня 1665, Ружаны) — вайсковы і дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Абозны вялікі літоўскі (1638—1645), падстолі вялікі літоўскі (1645—1646), ваявода віцебскі (1646—1656), гетман вялікі літоўскі і ваявода віленскі (з 1656)[1].
Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
Павал Ян Сапега | |
Герб Ліс | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1609 або 1610 |
Памёр | 30 сьнежня 1665 Ружаны, Слонімскі павет Наваградзкага ваяводзтва |
Пахаваны | |
Род | Сапегі |
Бацькі | Ян Пётар Сапега Соф’я з Вэйхераў |
Жонка | Соф’я зь Зяновічаў Ганна Барбара з Копацяў |
Дзеці | ад 1-га шлюбу: Тэадора Аляксандра, Міхал ад 2-га шлюбу: Казімер Ян, Бэнэдыкт Павал, Францішак Стэфан, Лявон Базыль, Кацярына Ганна, Канстанцыя, Соф’я, Тэрэза |
Дзейнасьць | дыплямат |
Закрыць
Быў старостам рослаўскім (з 1640) і зьдзітаўскім (з 1645)[1], у 1656 прыняў спадчыну памёрлага брата Казімера Лява — Ружаны, Косава, Ляхавічы, Быхаў, Чарэю і Мялешкавічы.