![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/0f/%25D0%25A6%25D0%25B0%25D1%2580%25D0%25BA%25D0%25B2%25D0%25B0_%25D0%259C%25D1%2596%25D1%2585%25D0%25B0%25D1%2596%25D0%25BB%25D0%25B0_%25D0%2590%25D1%2580%25D1%2585%25D0%25B0%25D0%25BD%25D0%25B3%25D0%25B5%25D0%25BB%25D0%25B0_%25D1%259E_%25D0%25A7%25D0%25B0%25D1%2580%25D1%258D%25D1%2596.jpg/640px-%25D0%25A6%25D0%25B0%25D1%2580%25D0%25BA%25D0%25B2%25D0%25B0_%25D0%259C%25D1%2596%25D1%2585%25D0%25B0%25D1%2596%25D0%25BB%25D0%25B0_%25D0%2590%25D1%2580%25D1%2585%25D0%25B0%25D0%25BD%25D0%25B3%25D0%25B5%25D0%25BB%25D0%25B0_%25D1%259E_%25D0%25A7%25D0%25B0%25D1%2580%25D1%258D%25D1%2596.jpg&w=640&q=50)
Чарэя
вёска ў Чашніцкім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Чарэ́я[1] — вёска ў Беларусі, на беразе Чарэйскага возера. Уваходзіць у склад Лукомальскага сельсавету Чашніцкага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 509 чалавек. Знаходзіцца за 38 км на поўдзень ад Чашнікаў, за 20 км ад чыгуначнай станцыі Вятны; на шашы Чашнікі — Крупкі.
Чарэя лац. Čareja | |
![]() Царква Сьвятога Міхала Арханёла | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Віцебская |
Раён: | Чашніцкі |
Сельсавет: | Лукомальскі |
Насельніцтва: | 509 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2133 |
Паштовы індэкс: | 211164 |
СААТА: | 2251830131 |
Нумарны знак: | 2 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°36′52″ пн. ш. 29°16′36″ у. д. |
Чарэя на мапе Беларусі ± ![]() ![]() Чарэя ![]() ![]() Чарэя | |
![]() |
Чарэя — даўняе места гістарычнай Аршаншчыны[2] (частка Віцебшчыны), колішняя сталіца графства, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Ад назвы паселішча ўтварылася найменьне старэйшай лініі роду Сапегаў, якія мелі тут сваю рэзыдэнцыю. Да нашага часу захавалася царква Сьвятога Міхала Арханёла, помнік архітэктуры XVII ст. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла, помнік архітэктуры XIX ст., зьнішчаны савецкімі партызанамі.