![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/5e/%25D0%259F%25D0%25B0%25D0%25BB%25D0%25B0%25D1%2586_%25D0%25A1%25D0%25B0%25D0%25BF%25D0%25B5%25D0%25B3%25D0%25B0%25D1%259E%252C_%25D0%25A0%25D1%2583%25D0%25B6%25D0%25B0%25D0%25BD%25D1%258B.jpg/640px-%25D0%259F%25D0%25B0%25D0%25BB%25D0%25B0%25D1%2586_%25D0%25A1%25D0%25B0%25D0%25BF%25D0%25B5%25D0%25B3%25D0%25B0%25D1%259E%252C_%25D0%25A0%25D1%2583%25D0%25B6%25D0%25B0%25D0%25BD%25D1%258B.jpg&w=640&q=50)
Ружаны
мястэчка ў Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ружа́ны — мястэчка ў Беларусі, на рацэ Ружанцы. Цэнтар сельсавету Пружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 3021 чалавек[1]. Знаходзяцца за 45 км на паўночны ўсход ад Пружанаў, за 38 км ад чыгуначнай станцыі Івацэвічы (лінія Баранавічы — Берасьце); на скрыжаваньні аўтамабільных дарог Пружаны — Слонім і Ваўкавыск — Косаў.
Ружаны лац. Ružany | |||||
![]() Палац Сапегаў | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1552 | ||||
Магдэбурскае права: | 20 чэрвеня 1637 | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Берасьцейская | ||||
Раён: | Пружанскі | ||||
Сельсавет: | Ружанскі | ||||
Насельніцтва: | 3021 чал. (2018)[1] | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 1632 | ||||
Паштовы індэкс: | 225154[2] | ||||
СААТА: | 1256555000 | ||||
Нумарны знак: | 1 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 52°51′52″ пн. ш. 24°53′27″ у. д. | ||||
Ружаны на мапе Беларусі ± ![]() ![]() Ружаны ![]() ![]() Ружаны | |||||
![]() |
Ружаны — магдэбурскае мястэчка гістарычнай Слонімшчыны, колішняя рэзыдэнцыя магнацкага роду Сапегаў. Да нашага часу тут захаваліся палац Сапегаў, комплекс манастыра базылянаў з царквой Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла, дамініканскі касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і капліца Сьвятога Казімера, сынагога і аўстэрыя, помнікі архітэктуры XVI—XVIII стагодзьдзяў. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаліся ратуша і кляштар кармэлітаў, помнікі архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў, зруйнаваныя расейскімі ўладамі.