![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/fd/%25D0%259B%25D1%258F%25D1%2585%25D0%25B0%25D0%25B2%25D1%2596%25D1%2587%25D1%258B._%25D0%2597%25D0%25B0%25D0%25B1%25D1%2583%25D0%25B4%25D0%25BE%25D0%25B2%25D0%25B0_%252801%2529.jpg/640px-%25D0%259B%25D1%258F%25D1%2585%25D0%25B0%25D0%25B2%25D1%2596%25D1%2587%25D1%258B._%25D0%2597%25D0%25B0%25D0%25B1%25D1%2583%25D0%25B4%25D0%25BE%25D0%25B2%25D0%25B0_%252801%2529.jpg&w=640&q=50)
Ляхавічы
горад у Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ля́хавічы — места ў Беларусі, на рацэ Ведзьме. Адміністрацыйны цэнтар Ляхавіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 10 908 чалавек[1]. Знаходзяцца за 225 км ад Берасьця. Чыгуначная станцыя на лініі Баранавічы — Лунінец, празь места праходзіць аўтамабільная дарога Берасьце — Русінавічы.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Ляхавічы (неадназначнасьць).
Хуткія факты
Ляхавічы лац. Lachavičy | |||||
![]() Помнік на месцы фартэцыі | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1492 | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Берасьцейская | ||||
Раён: | Ляхавіцкі | ||||
Насельніцтва: | 10 908 чал. (2018)[1] | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 1633 | ||||
Паштовы індэкс: | 225372 | ||||
СААТА: | 1250501000 | ||||
Нумарны знак: | 1 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 53°2′22.49″ пн. ш. 26°15′46.80″ у. д. | ||||
Ляхавічы на мапе Беларусі ± ![]() ![]() Ляхавічы ![]() ![]() Ляхавічы | |||||
![]() | |||||
http://liahovichi.brest-region.gov.by/ru |
Закрыць
Ляхавічы — места гістарычнай Наваградчыны, колішняя сталіца графства, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся збудаваны ў стылі рэнэсансу замак, помнік архітэктуры XVI ст., зруйнаваны расейскімі ўладамі, а таксама касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа ў стылі барока, помнік архітэктуры XVII ст., зруйнаваны савецкімі ўладамі.