![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/2f/Biaroza_Kartuskaja%252C_Kla%25C5%25A1tarnaja._%25D0%2591%25D1%258F%25D1%2580%25D0%25BE%25D0%25B7%25D0%25B0_%25D0%259A%25D0%25B0%25D1%2580%25D1%2582%25D1%2583%25D1%2581%25D0%25BA%25D0%25B0%25D1%258F%252C_%25D0%259A%25D0%25BB%25D1%258F%25D1%2588%25D1%2582%25D0%25B0%25D1%2580%25D0%25BD%25D0%25B0%25D1%258F_%25281750%2529.jpg/640px-Biaroza_Kartuskaja%252C_Kla%25C5%25A1tarnaja._%25D0%2591%25D1%258F%25D1%2580%25D0%25BE%25D0%25B7%25D0%25B0_%25D0%259A%25D0%25B0%25D1%2580%25D1%2582%25D1%2583%25D1%2581%25D0%25BA%25D0%25B0%25D1%258F%252C_%25D0%259A%25D0%25BB%25D1%258F%25D1%2588%25D1%2582%25D0%25B0%25D1%2580%25D0%25BD%25D0%25B0%25D1%258F_%25281750%2529.jpg&w=640&q=50)
Касьцёл Сьвятога Крыжа і кляштар картузаў (Бяроза)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Касьцёл Сьвятога Крыжа і кляштар картузаў — помнік архітэктуры XVII стагодзьзя ў Бярозе. Знаходзіцца на паўночнай ускраіне места, на гістарычнай Кляштарнай вуліцы[lower-alpha 1]. Твор архітэктуры барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятога Крыжа і кляштар картузаў | |
![]() Бярозаўскі картускі кляштар | |
Краіна | Беларусь |
Места | Бяроза |
Каардынаты | 52°32′00″ пн. ш. 24°57′34″ у. д. |
Канфэсія | Каталіцкая царква |
Архітэктурны стыль | барока |
Аўтар праекту | Джавані Батыста Джызлені[d] |
Заснавальнік | Казімер Леў Сапега і Леў Сапега |
Дата заснаваньня | XVII ст. |
Дата скасаваньня | 1864 |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Касьцёл Сьвятога Крыжа і кляштар картузаў на мапе Беларусі ![]() ![]() Касьцёл Сьвятога Крыжа і кляштар картузаў | |
![]() |
Бярозаўскі кляштар — адзін з трох картускіх кляштараў у Рэчы Паспалітай, нэкропаль чарэйска-ружанскай лініі роду Сапегаў. Галоўная славутасьць Бярозы Картускай, выяўленая на сучасным мескім гербе. Комплекс складаўся з касьцёла, жылых карпусоў, бібліятэкі, шпіталя, аптэкі і шматлікіх гаспадарчых пабудоваў, аточаных замкавым мурам зь вежамі, капліцай і брамай. Побач з кляштарам стаяў палац Сапегаў. У другой палове XIX ст. расейскія ўлады зруйнавалі большую частку помніка. Да нашага часу захаваліся рэшткі яго паўднёвай і заходняй частак.