![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/4b/Miensk._%25D0%259C%25D0%25B5%25D0%25BD%25D1%2581%25D0%25BA_%25281772%2529_%25282%2529.jpg/640px-Miensk._%25D0%259C%25D0%25B5%25D0%25BD%25D1%2581%25D0%25BA_%25281772%2529_%25282%2529.jpg&w=640&q=50)
Гісторыя Менску
From Wikipedia, the free encyclopedia
Менск (часам насіў дадатковае азначэньне — Менск Літоўскі) — даўняе магдэбурскае места і цэнтар гістарычнага рэгіёну. Належыць да ліку старадаўніх местаў Усходняй Эўропы[1]. Сталіца ўдзельнага княства, найбольшага ў Вялікім Княстве Літоўскім ваяводзтва і Беларускай Народнай Рэспублікі. У наш час палітычны, эканамічны, сацыяльны, культурны і навуковы цэнтар Беларусі. Тут захаваліся падмуркі старажытнай царквы на Замчышчы, царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла, комплекс жаночага і мужчынскага базылянскіх манастыроў Сьвятога Духа, Траецкі манастыр базылянак, комплексы кляштараў бэрнардынак з касьцёлам Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і бэрнардынаў з касьцёлам Сьвятога Язэпа (абодва ў стылі віленскага барока), фрагмэнты езуіцкага калегіюму і касьцёл Імя Найсьвяцейшай Панны Марыі, забудова Траецкага і Ракаўскага прадмесьцяў, гасьціны двор, палацы Празьдзецкіх і Ваньковічаў, помнікі архітэктуры XII—XIX стагодзьдзяў. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаліся меская ратуша (адноўлена), кляштарныя комплексы францішканаў з касьцёлам Сьвятога Антонія, кармэлітаў з касьцёлам Сьвятой Марыі Магдалены і баніфратаў з касьцёлам Сьвятога Яна, помнікі архітэктуры XVI—XIX стагодзьдзяў, зруйнаваныя расейскімі ўладамі. Значную частку мясцовых славутасьцяў зьнішчылі за савецкімі часам: забудову і культурны пласт замка, царкву Сьвятога Духа (рэнэсанс, адноўлена на захаваных падмурках), кляштарныя комплексы бэнэдыктынак з касьцёлам Сьвятога Войцеха (віленскага барока) і дамініканаў з касьцёлам Сьвятога Тамаша Аквінскага, вежу і большую частку езуіцкага калегіюму, Халодную сынагогу (готыка), палацы Радзівілаў і Сапегаў, Юбілейную капліцу, забудову вуліцы Нямігі, помнікі гісторыі і архітэктуры XI—XIX стагодзьдзяў.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d1/Miensk%2C_Vialikaja_Bernardynskaja._%D0%9C%D0%B5%D0%BD%D1%81%D0%BA%2C_%D0%92%D1%8F%D0%BB%D1%96%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D0%91%D1%8D%D1%80%D0%BD%D0%B0%D1%80%D0%B4%D1%8B%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%28H._Lajbovi%C4%8D%2C_1760%29.jpg/320px-Miensk%2C_Vialikaja_Bernardynskaja._%D0%9C%D0%B5%D0%BD%D1%81%D0%BA%2C_%D0%92%D1%8F%D0%BB%D1%96%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D0%91%D1%8D%D1%80%D0%BD%D0%B0%D1%80%D0%B4%D1%8B%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%28H._Lajbovi%C4%8D%2C_1760%29.jpg)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/2f/Miensk%2C_Vysoki_Rynak-Va%C5%82ockaja._%D0%9C%D0%B5%D0%BD%D1%81%D0%BA%2C_%D0%92%D1%8B%D1%81%D0%BE%D0%BA%D1%96_%D0%A0%D1%8B%D0%BD%D0%B0%D0%BA-%D0%92%D0%B0%D0%BB%D0%BE%D1%86%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%28XVIII%29.jpg/320px-Miensk%2C_Vysoki_Rynak-Va%C5%82ockaja._%D0%9C%D0%B5%D0%BD%D1%81%D0%BA%2C_%D0%92%D1%8B%D1%81%D0%BE%D0%BA%D1%96_%D0%A0%D1%8B%D0%BD%D0%B0%D0%BA-%D0%92%D0%B0%D0%BB%D0%BE%D1%86%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%28XVIII%29.jpg)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/4b/Miensk._%D0%9C%D0%B5%D0%BD%D1%81%D0%BA_%281772%29_%282%29.jpg/320px-Miensk._%D0%9C%D0%B5%D0%BD%D1%81%D0%BA_%281772%29_%282%29.jpg)