From Wikipedia, the free encyclopedia
Пала́ц Радзіві́лаў — помнік архітэктуры XVII—XIX стагодзьдзяў у Менску. Знаходзіўся на Высокім Рынку з боку Валоцкай вуліцы. Твор архітэктуры барока, які неаднаразова пашыраўся і перабудоваўся. У 1984 року савецкія ўлады зруйнавалі палац.
Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Палац Радзівілаў | |
Палац Радзівілаў паводле Ю. Пешкі | |
Краіна | Беларусь |
Места | Менск |
Каардынаты | 53°54′9.63″ пн. ш. 27°33′28.16″ у. д. |
Дата заснаваньня | XVII ст. |
Стан | не захаваўся |
Палац Радзівілаў | |
Палац Радзівілаў на Вікісховішчы |
Менскі палац Радзівілаў — першы тэатральны будынак места, унікальны помнік гісторыі і культуры Беларусі. У наш час на месцы палаца адбудавалі зруйнаваны ў Другую сусьветную вайну гатэль «Эўропа».
Уласную рэзыдэнцыю ў Менску Радзівілы збудавалі ў XVII ст. У канцы XVIII ст. яны мусілі прадаць гэты палац менскаму бурмістру Яну Байкову. У 1825[1] року праводзілася рэканструкцыя будынка, па якой у ім разьмясьціўся мескі тэатар. Глядацкая заля знаходзілася на другім паверсе. Меў месцаў: у верхнім ярусе 15 ложаў, у ніжнім ярусе 13 ложаў і 56 крэслаў, 151 месца ў партэры, 40 — на гаўбцы і 92 — у райку. 30 траўня 1835 року тэатар згарэў, пазьней яго адбудавалі. У памяшканьнях тэатру, акрамя спэктакляў, давалі балі і маскарады, наладжвалі аматарскія канцэрты.
Выдатная зьявай у культурным жыцьці Менску стала прэм’ера першай беларускай камічная опэры «Сялянка» («Ідылія») на музыку С. Манюшкі і К. Крыжаноўскага, лібрэта напісаў В. Дунін-Марцінкевіч. Нягледзячы на тое, што расейскія ўлады забаранілі пастаноўку опэры на беларускай мове, 9 лютага 1852 року спэктакль ўсё адно адбыўся і меў вялізны посьпех.
У 1870-х роках побач з 3-яруснай глядацкай заляй знаходзіліся антрактовая заля, курыльня, буфэт і гардэроб. У 1884 року мескі тэатар згарэў. Ад 1895 року ў ім знаходзіўся менскі аддзел Пецярбурска-Азоўскага банку, які з 1901 року зьмяніла філія Паўночнага банку, а ў 1913 року тут разьмясьціўся аддзел Расейска-Азіяцкага банку, што «праглынуў» Паўночны[2]. У 1920—1930-я рокі да будынка надбудавалі чацьверты паверх.
Помнік не пацярпеў за часамі Другой сусьветнай вайны, аднак у 1984 року, нягледзячы на пратэсты грамадзкасьці (будучыя сябры Талакі), савецкая ўлада зруйнавала ўнікальны помнік культуры і архітэктуры.
У 2004—2007 роках на месцы зьнішчанага палаца збудавалі новы дом, які ў агульных рысах паўтарае існы да Другой сусьветнай вайны гатэль «Эўропа», што месьціўся направа ад палаца.
Помнік архітэктуры барока, які ў выніку перабудовы пад мескі тэатар атрымаў рысы клясыцызму. Гэта 2-павярховы прастакутны ў пляне будынак, які меў сымэтрычную кампазыцыю з рызалітам і трыкутным франтонам усярэдзіне галоўнага фасаду.
Па пажары 1884 року будынак неаднаразова перарабляўся, падвышаўся і паступова губляў свае першапачатковыя рысы.
Ад XVIII ст. у будынку заставаліся падмуркі, сходы з скляпеньнямі і ніжнія фрагмэнты сьценаў. У час рэстаўрацыі дома ў 1982 року пад слоем тынкоўкі выявілі руст сярэдзіны XIX ст., якраз таго часу, калі тут адбылася пастаноўка «Сялянкі»[3].
Пікет, што адбыўся 13 чэрвеня 1984 року супраць руйнаваньня будынка першага менскага тэатру, стаўся першай акцыяй пратэсту ў найноўшай гісторыі Беларусі. У ім ўдзельнічалі 13 менскіх студэнтаў, сябраў «Беларускай сьпеўна-драматычнай майстроўні». Савецкія ўлады затрымалі ўсіх удзельнікаў пікету[4].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.