![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/31/Miensk%252C_Zboravaja%252C_Benedyktynski._%25D0%259C%25D0%25B5%25D0%25BD%25D1%2581%25D0%25BA%252C_%25D0%2597%25D0%25B1%25D0%25BE%25D1%2580%25D0%25B0%25D0%25B2%25D0%25B0%25D1%258F%252C_%25D0%2591%25D1%258D%25D0%25BD%25D1%258D%25D0%25B4%25D1%258B%25D0%25BA%25D1%2582%25D1%258B%25D0%25BD%25D1%2581%25D0%25BA%25D1%2596_%2528N._Ako%25C5%2582a%25C5%25AD%252C_1871%2529.jpg/640px-Miensk%252C_Zboravaja%252C_Benedyktynski._%25D0%259C%25D0%25B5%25D0%25BD%25D1%2581%25D0%25BA%252C_%25D0%2597%25D0%25B1%25D0%25BE%25D1%2580%25D0%25B0%25D0%25B2%25D0%25B0%25D1%258F%252C_%25D0%2591%25D1%258D%25D0%25BD%25D1%258D%25D0%25B4%25D1%258B%25D0%25BA%25D1%2582%25D1%258B%25D0%25BD%25D1%2581%25D0%25BA%25D1%2596_%2528N._Ako%25C5%2582a%25C5%25AD%252C_1871%2529.jpg&w=640&q=50)
Касьцёл Сьвятога Войцеха і кляштар бэнэдыктынак (Менск)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Касьцёл Сьвятога Войцеха і кляштар бэнэдыктынак — помнік архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў у Менску. Знаходзіўся на паўднёва-заходнім баку Высокага Рынку, на Зборавай вуліцы[lower-alpha 1]. У другой палове XIX ст. улады Расейскай імпэрыі гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры віленскага барока.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятога Войцеха і кляштар бэнэдыктынак | |
![]() Касьцёл Сьвятога Войцеха і кляштар бэнэдыктынак | |
Краіна | Беларусь |
Места | Менск |
Каардынаты | 53°54′5.57″ пн. ш. 27°33′16.14″ у. д. |
Архітэктурны стыль | барокавая архітэктура[d] |
Дата заснаваньня | XVII ст. |
Дата скасаваньня | 1964 |
Касьцёл Сьвятога Войцеха і кляштар бэнэдыктынак на мапе Беларусі ![]() ![]() Касьцёл Сьвятога Войцеха і кляштар бэнэдыктынак | |
![]() |
Комплекс Менскага жаночага бэнэдыктынскага кляштару складаўся з касьцёла, кляштарнага корпусу з прыбудоваю, капліцы, капэляніі, двух флігеляў, бровару, сьвірану, стайні і інш. пабудоваў, а таксама саду. Тэрыторыю кляштару атачаў высокі мур, які меў некалькі брамаў. У другой палове XIX ст. улады Расейскай імпэрыі часткова зруйнавалі касьцёл у выніку маскоўскай перабудовы, у 1960-я рокі савецкія ўлады дашчэнту зьнішчылі помнік. Да нашага часу захаваліся падмуркі касьцёла[1][2].