помнік клясыцызму ў Менску на вул. Філімонава From Wikipedia, the free encyclopedia
Сядзі́ба Ванько́вічаў у Вялі́кай Сьляпя́нцы — помнік архітэктуры клясыцызму ў Менску на вул. Філімонава (былая Парніковая).
Сядзібна-паркавы комплекс | |
Сядзіба Ваньковічаў | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Менск |
Каардынаты | 53°55′10.95″ пн. ш. 27°38′19.46″ у. д. |
Архітэктурны стыль | клясыцызм |
Статус | ахоўваецца дзяржавай |
Сядзіба Ваньковічаў | |
Сядзіба Ваньковічаў на Вікісховішчы |
Сьляпянка зьявілася ў XVI стагодзьдзі. Яна месьцілася там, дзе сыходзіліся два гасьцінцы, што вялі ў Менск, — Гарадзішчанскі й Старабарысаўскі. Да сярэдзіны XVIII стагодзьдзя маёнтак Сьляпянка належаў князям Радзівілам. Пазьней гэтыя землі перайшлі да Ваньковічаў. Ужо ў другой палове XVIII стагодзьдзя Аляксандар Ваньковіч падзяліў свае вялікія ўладаньні паміж двума сынамі — Станіславам і Мэльхіёрам. Так на мапе Менскага павету зьявіліся адразу дзьве Сьляпянкі — Вялікая й Малая. Пасьля сьмерці Станіслава Вялікая Сьляпянка дасталася яго сыну Эдварду, стрыечнаму брату мастака Валенція Ваньковіча.
Сядзібны комплекс быў сфармаваны ў 1-й палове XIX стагодзьдзя. Ансамбль уключаў мураваны сядзібны дом, драўляныя флігелі (не захаваліся) і парк, пераплянаваны ў 1896 годзе садаводам В. Кронэнбэргам. Цяпер зьяўляецца рэстаранам з закрытай тэрыторыяй.
Двухпавярховы Т-падобны ў пляне палац з высокім цокалем накрыты пакатым двухсхільным дахам, закрытым парапэтам. Тарцовыя сьцены аформленыя трохкутнымі франтонамі. Галоўны фасад вылучаны ў цэнтры шырокім рызалітам. Фасады дому дэкараваныя пілястрамі, прафіляванымі карнізамі й інш. Унутраная пляніроўка зьмененая. З аздобы інтэр’ераў захаваліся фрагмэнты мазаічнай падлогі й карнізаў[1][2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.