From Wikipedia, the free encyclopedia
Ваньковічы — старажытны беларускі[1] шляхецкі род гербу Ліс.
Ваньковічы лац. Vańkovičy | |
Герб Ліс | |
Краіна паходжаньня: | Вялікае Княства Літоўскае |
У час перапісу 1917 году найбагацейшы на той час прадстаўнік роду Леў Ваньковіч назваў сябе беларусам паводле нацыянальнасьці[2].
Упершыню ўпамінаюцца ў 1499 року. Сталая генэалёгія роду вядзецца з XVI стагодзьдзя, калі мелі маёнткі ў Наваградзкім павеце і каля Вялейкі.
Спавядалі праваслаўе, з пачатку XVII стагодзьдзя — у каталіцтве.
У XIX—XX стагодзьдзях валодалі вёскамі Калюжыца, Волма, Дзевялтова ды іншымі ў Ігуменскім павеце. Займалі пасады ў адміністрацыі Вялікага Княства Літоўскага, былі дэпутатамі соймаў і Галоўнага Трыбуналу, абіраліся ў органы дваранскага самакіраваньня Расейскай імпэрыі. Герб роду зьмяшчаецца ў «Аршанскім гербары(ru)» (Віцебск, 1900).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.