Бярэ́зань — места ў Беларусі, на рацэ Бярэзіне. Адміністрацыйны цэнтар Бярэзінскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2019 год — 11 629 чалавек[2]. Знаходзіцца за 101 км ад Менску, на аўтамабільнай дарозе Менск — Магілёў. Рачная прыстань.

Хуткія факты
Бярэзань
лац. Biarezań
Thumb
Сядзіба Патоцкіх (рэканструкцыя)
Thumb Thumb
Герб Бярэзані Сьцяг Бярэзані
Першыя згадкі: 1501
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Бярэзінскі
Вышыня: 164 м н. у. м.
Насельніцтва:
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1715
Паштовы індэкс: 223310
СААТА: 6204501000
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°50′0″ пн. ш. 28°59′0″ у. д.
Бярэзань на мапе Беларусі ±
Thumb
Бярэзань
Бярэзань
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Закрыць

Бярэзань Любашанская — даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны. Да нашага часу тут захавалася сядзіба Патоцкіх у стылі клясыцызму, помнік архітэктуры XIX ст.

Назва

Тапонім Бярэзань утварыўся ад назвы ракі Бярэзіны[3].

Традыцыйная гістарычная назва места — Бярэзань[4]. Доктар філялягічных навук, прафэсар Фёдар Янкоўскі паказвае на тое, што мясцовыя жыхары здаўна звалі паселішча няйнакш як Бярэзань[5][6]. Гэтая назва ўжывалася ў БССР да палітычнай рэформы беларускага правапісу 1933 году (таксама сустракалася форма Беразынь[7]). Цяперашняя афіцыйная назва места — Беразіно. Яна ўтварылася ад расейскай назвы Березино[8] і ёсьць перакручваньнем традыцыйнай назвы, відаць, на манер расейскай вёскі Барадзіно (Маскоўская вобласьць), таксама вядомай падзеямі вайны 1812 году[9]. У нарматыўным даведніку «Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь» традыцыйная гістарычная назва Бярэзань фіксуецца як варыянтная форма. Гэта значыць, што пры жаданьні мясцовых жыхароў і ўладаў яна можа стаць нарматыўнай.

У ранейшыя часы, каб пазьбегнуць блытаніны з аднайменным мястэчкам у Харэцкай воласьці (Бярэзань Горная), мела назву Бярэзань Любашанская, Бярэзань Ігуменская[10] або Бярэзань Дольная.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўпамін пра Бярэзань як мястэчка Любашанскага староства Віленскага ваяводзтва датуецца 7 чэрвеня 1501 году. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў паселішча ўвайшло ў склад Менскага павету Менскага ваяводзтва[11].

У сярэдзіне XVI ст. Бярэзань знаходзілася ў валоданьні Сапегаў. Адзін з прадстаўнікоў роду Казімер Леў Сапега, на той час маршалак дворны, 24 верасьня 1641 году заснаваў тут драўляны касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (будаваньне вялося да 1644 году)[12]. За часамі вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) у 1655 годзе мястэчка на пэўны час трапіла пад маскоўскую акупацыю.

У 1668 годзе кароль і вялікі князь Ян Казімер надаў Бярэзані прывілей на штотыднёвы торг і штогадовыя кірмашы. З 1671 году маёнткам валодалі Тышкевічы. У Вялікую Паўночную вайну (1700—1721) 16—17 ліпеня 1708 году каля мястэчка праз раку Бярэзіна перапраўляўся з сваімі войскамі кароль Швэцыі Карл XII.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Бярэзань апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стала цэнтрам воласьці Ігуменскага павету. Маёнтак перайшоў да Патоцкіх. У вайну 1812 году мястэчка і яе ваколіцы сталі арэнай баявых дзеяньняў. У 1-й палове XIX ст. у Бярэзані працавала суконная мануфактура. На 1858 год тут было 459 будынкаў, на 1892 год працавалі бровар, канатная фабрыка, млын. Купцы зь Бярэзані гандлявалі дрэвам, пянькой, прадуктамі з смалы. Паводле зьвестак перапісу 1897 году, існавалі расейская народная вучэльня, школа, аптэка, паштова-тэлеграфная кантора.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Бярэзань занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Бярэзань абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары мястэчка і воласьці атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР[13]. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Бярэзань увайшла ў склад Беларускай ССР ўвайшла ў склад БССР. У жніўні — ліпені 1920 году мястэчка займалі польскія войскі. 17 ліпеня 1924 году Бярэзань стала цэнтрам раёну (з 25 сьнежня 1962 да 6 студзеня 1965 году ў Ігуменскім раёне) Барысаўскай, з 9 чэрвеня 1927 году — Менскай акругі. У студзені 1938 году мястэчка ўвайшло ў склад Магілёўскай, 20 верасьня 1944 году — Менскай вобласьці. 27 верасьня 1938 году Бярэзань атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У Другую сусьветную вайну з 3 ліпеня 1941 да 3 ліпеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

7 сакавіка 1968 году Бярэзань атрымала статус места. 22 лістапада 2007 году афіцыйна зацьвердзілі мескі герб і сьцяг.

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1858 год — 1086 чал.; 1880 год — 3181 чал.; 1897 год — 4987 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1930 год — 2968 чал.[14]; 1939 год — 4,8 тыс. чал.[15]; 1968 год — 6,4 тыс. чал.[16]; 1970 год — 6,9 тыс. чал.; 1989 год — 12,7 тыс. чал.[15]; 1995 год — 13,3 тыс. чал.[17]
  • XXI стагодзьдзе: 2006 год — 12,9 тыс. чал.; 2007 год — 12,8 тыс. чал.; 2009 год — 12 020 чал.[18]; 2014 год — 11 907 чал.[18]; 2016 год — 11 832 чал.[19]; 2017 год — 11 698 чал.[20]; 2018 год — 11 672 чал.[21]; 2019 год — 11 629 чал.[2]

Адукацыя

У Бярэзані працуюць 3 сярэднія і музычная школы.

Мэдыцына

Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляе меская лякарня.

Культура

Дзеюць дом культуры, кінатэатар, 2 бібліятэкі.

Забудова

Вуліцы і пляцы

Афіцыйная назваГістарычная назва
Інтэрнацыянальная вуліцаПапоўшчына вуліца
Кастрычніцкая вуліцаІгуменская вуліца
Лясных вуліцаШкольная вуліца
Менская вуліцаМенская вуліца
Набярэжная вуліцаПалацавая вуліца
Піянэрская вуліцаПаложынская вуліца
Савецкая вуліцаПракошынская вуліца
Чырвонарамейская вуліцаСалдацкая вуліца[22]

Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай, паліўнай, лёгкай прамысловасьці.

Больш інфармацыі Пералік прамысловых прадпрыемстваў Бярэзані ...
Пералік прамысловых прадпрыемстваў Бярэзані
  • ААТ «Бярэзінскі сыраробны завод»
  • ААТ «Бярэзінскі льнозавод»
  • РУП «Мадыкор»
  • АСП РУП «Менск Крышталь» вытворчы цэх «Бярэзінскі спіртовы завод»
  • філія Кааппрам Бярэзінскага раённага спажывецкага таварыства
  • філія СТАА «Прафітсыстэм»
  • КУП «Бярэзінскі раённы камбінат побытавага абслугоўваньня»
Закрыць

Турыстычная інфармацыя

Інфраструктура

Thumb
Брукаванка да сядзібы Патоцкіх

Спыніцца можна ў гасьцініцы «Беразіно»[23].

Славутасьці

Страчаная спадчына

Асобы

  • Аляксандар Парвус (1867—1924) — дзяяч сацыял-дэмакратычнага руху, публіцыст
  • Яўген Сідаровіч (нар. 1928) — навуковец у галіне фізыялёгіі, экалёгіі, інтрадукцыі расьлінаў і ахове навакольнага асяродзьдзя
  • Рыгор Старобінец (1910—2001) — хімік, сябар-карэспандэнт АН Беларусі (1969), Заслужаны дзяяч навукі Беларусі (1980)
  • Станіслаў Шостак (1898—1961) — беларускі і польскі вайсковец, палкоўнік, адзін з арганізатараў бранятанкавых войскаў у міжваеннай Польскай Рэспубліцы
  • Ізраіль Элентух (1913—?) — гісторык мастацтваў і мастацтвазнаўца

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.