From Wikipedia, the free encyclopedia
Сядзіба Патоцкіх — помнік архітэктуры першай паловы XIX ст. у Бярэзані. Знаходзіцца на правым беразе ракі Бярэзіны, на гістарычнай Палацавай вуліцы[a]. Твор архітэктуры клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Сядзіба Патоцкіх | |
![]() Палац Патоцкіх, рэканструкцыя аўтэнтычнага выгляду | |
Краіна | Беларусь |
Места | Бярэзань |
Каардынаты | 53°50′10″ пн. ш. 27°33′13″ у. д. |
Архітэктурны стыль | клясыцызм |
Сядзіба Патоцкіх на мапе Беларусі ![]() ![]() Сядзіба Патоцкіх | |
![]() |
Мураваная сядзіба ў Бярэзані будавалася ў першай палове XIX ст. і знаходзіўся ў валоданьні Патоцкіх.
За савецкім часам да 1970-х гадоў у будынку палаца разьмяшчалася школа, потым склад. Пазьней ён ніяк не выкарыстоўваўся і прыйшоў у занядбаны стан.
Палац — помнік архітэктуры клясыцызму. Гэта прастакутны ў пляне 2-павярховы будынак, накрыты вальмавым дахам. У цэнтры галоўнага фасада на 4 пілёнах разьмяшчаецца мэзанін, завершаны трыкутным франтонам. Дом апярэзваецца прафіляваным карнізам з дэнтыкуламі. Цэнтральным акцэнтам дваровага фасада ёсьць паўкруглы эркер, накрыты сферычным купалам і вэртыкальна падзелены паўцыркульнымі аконнымі праёмамі. Міжпаверхавы роўны пояс дзеліць фасады на два ярусы. Прастакутныя аконныя праёмы аздабляюцца руставанымі лучковымі броўкамі. Сымэтрыю будынку парушае 2-павярховая прыбудова да паўднёвай тарцовай часткі.
Усярэдзіне мае калідорны плян, у якім вылучаюцца цэнтральны вэстыбюль і круглая парадная заля. Міжпаверхавыя сходы разьмяшчаюцца асымэтрычна ў паўночным канцы калідору[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.