Remove ads
сэрыя нарматыўных даведнікаў From Wikipedia, the free encyclopedia
На́звы насе́леных пу́нктаў Рэспу́блікі Белару́сь — сэрыя нарматыўных даведнікаў, якія ўключаюць у сябе ўсе наяўныя назвы населеных пунктаў Беларусі ў межах адміністрацыйна-тэрытарыяльных падразьдзяленьняў (вобласьць, раён, пасялковы і сельскі саветы).
Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь | |
Аўтары | І. А. Гапоненка, І. Л. Капылаў, В. П. Лемцюгова |
---|---|
Аўтар | Камітэт па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь |
Жанр | нарматыўны даведнік |
Краіна | Беларусь |
Мова арыгіналу | Беларуская |
Выдавецтва | Тэхналогія |
Выданьне | 2003—2010 |
Назвы населеных пунктаў падаюцца беларускай кірыліцай і лацінкай і расейскай графікай. У беларускамоўнай частцы ва ўсіх назвах паказаныя націск, граматычны род, множны лік, прыводзяцца парадыгмы скланеньня, варыянты рэестравых назваў і страчаныя назвы. Даведнік суправаджаецца прадмоваю на беларускай і расейскай мовах, альфабэтнымі паказальнікамі назваў населеных пунктаў у трох графічных варыянтах.
Настаўнік гісторыі Лукаўскай сярэдняй школы Маларыцкага раёну Берасьцейскай вобласьці Мікалай Баліцэвіч адзначае, што ў нарматыўным даведніку «Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Берасьцейская вобласьць» прыводзіцца толькі 188 страчаных назваў населеных пунктаў Маларытчыны. Пры гэтым у выніку праведзеных ім і яго выхаванцамі дасьледаваньняў да гэтага сьпісу дададзеныя яшчэ 173 назвы. Гэтае пацьвярджае тое, што раней сур’ёзныя аналягічныя дасьледаваньні не праводзіліся[1].
Старшыня сэкцыі тапанімікі Беларускага геаграфічнага таварыства Раіса Аўчыньнікава лічыць, што даведнікі ўтрымліваюць шмат памылак, а таму яны патрабуюць перагляду з прыцягненьнем спэцыялістаў розных навук: філёлягаў, географаў, картографаў, гісторыкаў, краязнаўцаў і абавязкова мясцовых старажылаў[2]. Пры гэтым трэба адзначыць, што сама Валянціна Лемцюгова ў сваёй прадмове да даведніку кажа пра тое, што «нягледзячы на вялікую працу, праведзеную ў мэтах упарадкаваньня правапісу назваў населеных пунктаў, апошнюю кропку ў гэтай складанай справе пакуль што ставіць рана. У пэрспэктыве мяркуецца разгледзець магчымасьць пераводу многіх варыянтных назваў у разрад асноўных, афіцыйных. Шмат давядзецца зрабіць для таго, каб пазбавіць нашу айканімію ад усяго наноснага, штучнага, вярнуць ёй беспадстаўна зьнішчаныя ў працэсе перайменаваньняў сапраўдныя гістарычныя найменьні. Пытаньні застаюцца і іх належыць вырашаць паступова, паэтапна, як гэта робіцца ў цывілізаваных краінах, дзе нарматыўна-даведкавыя выданьні пэрыядычна дапаўняюцца і ўдасканальваюцца за кошт больш дакладных зьвестак і новых дасягненьняў у галіне тапанімічнай навукі і практыкі»[3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.