From Wikipedia, the free encyclopedia
Яўген Антонавіч Сідаровіч (нарадзіўся 10 сакавіка 1928, Бярэзань, Менская вобласьць) — беларускі навуковец у галіне фізіялёгіі, экалёгіі, інтрадукцыі расьлінаў і ахове навакольнага асяродзьдзя. Член-карэспандэнт НАН Беларусі (1989), доктар біялягічных навук (1985), прафэсар (1986). Заслужаны дзяяч навук Беларусі (1978).
Скончыў Менскі тэхналягічны інстытут (1952). Ад 1965 году ў Цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі (ад 1971 намесьнік дырэктара, ад 1976 дырэктар, ад 1997 загадчык лябараторыі). Навуковыя працы па тэарэтычных асновах эколяга-фізіялягічнага маніторынгу расьлінаў і аптымізацыі тэхнагеннага асяродзьдзя буйных прамысловых цэнтраў Беларусі сродкамі азеляненьня. Выявіў адаптацыйныя магчымасьці й фітаіндыкацыйную значнасьць расьлінных комплексаў у прамыслова разьвітых раёнах Беларусі. Распрацаваў матэматычную мадэль прадукцыйнага працэсу хвойных экасыстэмаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.