беларускі мовазнавец, пісьменьнік From Wikipedia, the free encyclopedia
Фёдар Янкоўскі (21 верасьня 1918, вёска Клетнае, цяпер Глускі раён Магілёўскай вобласьці — 13 лістапада 1989) — беларускі мовазнавец і пісьменьнік. Доктар філялягічных навук, прафэсар (1983).
Фёдар Янкоўскі лац. Fiodar Jankoŭski | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 21 верасьня 1918
|
Памёр | 13 лістапада 1989 |
Пахаваны | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | мовазнаўца, пісьменьнік, філёляг |
Кірунак | мовазнаўства, проза |
Мова | расейская мова[2] і беларуская мова[2] |
Дэбют | нарыс у часопісе «Работніца і калгасьніца Беларусі» (1936) |
Узнагароды |
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1936 годзе скончыў Рагачоўскі пэдагагічны тэхнікум. Працаваў настаўнікам Буцавіцкай школы Менскага раёну. Скончыў завочна Менскі настаўніцкі інстытут у 1939 годзе, філялягічны факультэт Гарадзенскага пэдагагічнага інстытуту ў 1948 годзе, асьпірантуру пры Менскім пэдагагічным інстытуце. Удзельнік савецка-фінскай (1940) і нямецка-савецкай войнаў.
Пасьля вызваленьня Беларусі працаваў адказным сакратаром рэдакцыі глускай раённай газэты «Сацыялістычная вёска», настаўнікам у сярэдняй школе, выкладнікам беларускай мовы, загаднікам катэдры беларускага мовазнаўства Менскага пэдагагічнага інстытуту. З 1983 — прафэсар катэдры беларускага мовазнаўства.
Сябар Саюзу беларускіх пісьменьнікаў з 1968 году. Складальнік зборнікаў крылатых словаў і афарызмаў, прыказак і прымавак, параўнаньняў, фразэалягізмаў. Заслужаны дзеяч навукі Беларусі 1972. Узнагароджаны ордэнамі Айчыйнай вайны І ступені, Чырвонай Зоркі, «Знак Пашаны», мэдалямі.
У ягоны гонар названая вуліца ў Менску.
Дэбютаваў у рэспубліканскім друку нарысам у 1936 (часопіс «Работніца і калгасьніца Беларусі»).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.