From Wikipedia, the free encyclopedia
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі — помнік архітэктуры пачатку XVII—XIX стагодзьдзяў у Бярэзані. Знаходзіўся ў цэнтры мястэчка, на Касьцельным пляцы (Рынку). Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі клясыцызму.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі | |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі | |
Краіна | Беларусь |
Места | Бярэзань |
Канфэсія | каталіцтва |
Дата заснаваньня | 1644 |
Дата скасаваньня | 1914 |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі на Вікісховішчы |
24 верасьня 1641 году ўладальнік Бярэзані канцлер Леў Сапега фундаваў у мястэчку на Рынку драўляны касьцёл. Будаваньне скончылася ў 1644 годзе. Касьцёл атрымаў тытул Найсьвяцейшай Панны Марыі Кармэльскай, пазьней тытул зьмянілі на Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі[1].
Па другім падзеле Рэчы Паспалітай касьцёл працягваў дзейнічаць. У 1818 годзе побач зь іх паставілі драўляную 2-ярусную званіцу. У 1844 годзе з фундацыі графіні Васовіч касьцёл рэканструявалі. У 1897 годзе на сродкі графа Аўгуста Патоцкага касьцельную тэрыторыю абнесьлі мураванай агароджай з брамай.
У пачатку XX ст. парафія налічвала каля 7000 вернікаў. Мела філіяльныя касьцёлы ў Багушэвічах і Раванічах. У 1914 годзе касьцёл згарэў у пажары.
Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі клясыцызму. Гэта быў прастакутны зруб пад 2-схільным дахам. Над трыкутным франтонам галоўнага фасаду ўзвышалася 2-ярусная 8-гранная шатровая вежачка з крыжам. Падобная вежачка была над апсыдай. Бакавыя фасады ў цэнтры мелі выгляд шырокай прастакутнай 3-слуповай лёджыі[2].
У інтэр’еры галоўны алтар меў абраз Маці Божай у срэбным акладзе. Перад касьцёлам збоку стаяла мураваная 2-аркавая званіца. На другім баку вуліцы разьмяшчалася драўляная плябанія.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.