![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c5/Albert_Ga%25C5%25A1told._%25D0%2590%25D0%25BB%25D1%258C%25D0%25B1%25D1%258D%25D1%2580%25D1%2582_%25D0%2593%25D0%25B0%25D1%2588%25D1%2582%25D0%25BE%25D0%25BB%25D1%258C%25D0%25B4.jpg/640px-Albert_Ga%25C5%25A1told._%25D0%2590%25D0%25BB%25D1%258C%25D0%25B1%25D1%258D%25D1%2580%25D1%2582_%25D0%2593%25D0%25B0%25D1%2588%25D1%2582%25D0%25BE%25D0%25BB%25D1%258C%25D0%25B4.jpg&w=640&q=50)
Альбэрт Гаштольд
From Wikipedia, the free encyclopedia
Альбэрт Гаштольд (Альбрахт Гаштольдавіч; ? — сьнежань 1539) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Намесьнік наваградзкі (1503—1506), падчашы вялікі літоўскі (1505—1509), ваявода наваградзкі (1508—1513), полацкі (1513—1519), троцкі (1519—1522) і віленскі (з 1522), канцлер вялікі літоўскі (з 1522)[1].
![]() Альбэрт Гаштольд | |
![]() Герб «Габданк» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1455 |
Памёр | сьнежань 1539 |
Пахаваны | |
Род | Гаштольды |
Бацькі | Марцін Гаштольд Марына з Трабскіх |
Жонка | Соф’я зь Вярэйскіх |
Дзеці | Станіслаў |
Дзейнасьць | вайсковец |
Альбэрт Гаштольд — найбагацейшы магнат свайго часу: паводле попісу 1528 году ставіў у войска Вялікага Княства 466 вершнікаў, г. зн. меў больш за сем тысячаў радзінаў падданых. У 1522 годзе кароль і вялікі князь Жыгімонт Стары надаў яму прывілей прыпячатаць дакумэнты не зялёным, а чырвоным воскам, на што мелі права толькі асобы каралеўскага роду[2] У 1529 годзе атрымаў графскі тытул ад Папы Рымскага Клімэнта VII, а ў 1530 году — тытул графа на Мураваных Геранёнах ад імпэратара Карла V.