Касьцёл Сьвятых Станіслава і Ўладзіслава (Вільня)
помнік гісторыі і архітэктуры XIV—XVIII стагодзьдзяў у Вільні (Летува) / From Wikipedia, the free encyclopedia
Катэдральны касьцёл Сьвятых Станіслава і Ўладзіслава — помнік гісторыі і архітэктуры XIV—XVIII стагодзьдзяў у Вільні. Знаходзіцца ў Старым Месьце на Катэдральным пляцы[lower-alpha 1], пры падэшве Замкавай гары. Дзее як катэдра Віленскай архідыяцэзіі. Твор архітэктуры позьняй готыкі, рэнэсансу, барока і клясыцызму. Аб’ект Рэгістру культурных каштоўнасьцяў Летувы.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятых Станіслава і Ўладзіслава | |
Віленская Катэдра | |
Краіна | Летува |
Места | Вільня |
Адрас | Катэдральны пляц |
Каардынаты | 54°41′09.20″ пн. ш. 25°17′16.36″ у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Архідыяцэзія Вільнюса[d] |
Архітэктурны стыль | клясыцыстычная архітэктура[d] |
Аўтар праекту | Лаўрын Гуцэвіч |
Дата заснаваньня | 1387 |
Сайт | katedra.lt (лет.) katedra.lt/en/ (анг.) katedra.lt/pl/ (пол.) katedra.lt/de/ (ням.) katedra.lt/fr/ (фр.) katedra.lt/it/ (італ.) |
Касьцёл Сьвятых Станіслава і Ўладзіслава | |
Касьцёл Сьвятых Станіслава і Ўладзіслава на Вікісховішчы |
Віленская Катэдра — найбольш значны касьцёл Вялікага Княства Літоўскага. Тут ўрачыста каранаваліся вялікія князі ад Вітаўта да Жыгімонта Аўгуста. Утварае адзіны ансамбль з званіцай, з усходняга боку злучаецца праходам з разьмешчаным побач Дольным замкам. Мае тытул малой базылікі.