Марцін Гаштольд
From Wikipedia, the free encyclopedia
Марцін Гаштольд (Гаштольтавіч; каля 1428—1483/1484) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Намесьнік наваградзкі (1464—1471), ваявода кіеўскі (1471—1480) і троцкі (з 1480), адначасна маршалак земскі (1477—1479).
Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
![]() Герб «Габданк» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | каля 1428 |
Памёр | 1483/1484 |
Род | Гаштольды |
Бацькі | Ян Гаштольд Дарота з Завішаў[d] |
Жонка | Невядомая з Гальшанскіх Ганна з Гальшанскіх |
Дзеці | ад 2-га шлюбу: Альбэрт, Альжбета |
Закрыць
Значна павялічыў колькасьць родавых маёнткаў: набыў Задзьвею, Котлава, Трыседы на Меншчыне, Петрашава каля Вільні ды іншыя.