Соф’я Васільеўна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Соф’я Васільеўна, княгіня Вярэйская, у замустве Гаштольд (пасьля 1480—1549) — дачка Васіля Удалога (? — каля 1501). У 1505 г. пабралася шлюбам з Альбрэхтам Гаштольдам (Гаштоўтам) герба Габданк. У 1507 г. нарадзіла сына — Станіслава Гаштольда. Вялікі князь ВКЛ Аляксандар пацьвердзіў яе правы на бацькавыя маёнткі, у тым ліку і на Койданава. У 1563 г. Альбрэхт аддаў ёй у пажыцьцёвае валоданьне маёнткі Трабы, Гальшаны і іншыя, у 1539 г. дазволіў пасьля сваёй сьмерці валодаць маёнткамі і пажыцьцёвымі ўладаньнямі да скону. Сын Станіслаў (1507—1542), апошні прадстаўнік мужчынскай лініі Гаштольдаў герба Абданк, 15 траўня 1537 г. пабраўся шлюбам з малодшай дачкой гетмана вялікага ВКЛ Юрыя Радзівіла Барбарай Радзівіл (пазьней жонка вялікага князя ВКЛ Жыгімонта II Аўгуста). Пасьля сьмерці Соф’і ўсе яе ўладаньні адышлі вялікаму князю ВКЛ Жыгімонту II Аўгусту як вымарачныя маёнткі.