украінскі ордэн From Wikipedia, the free encyclopedia
Ордэн «Народны Герой Украіны» (па-ўкраінску: Народний Герой України) — украінская недзяржаўная ўзнагарода, уведзеная ў 2015 годзе з ініцыятывы калекцыянэра антыкварыяту ды валянтэра Андрэя Боечка ды ювэліра Дзьмітра Шчарбакова[1].
Аўтары ідэі ордэна Андрэй Боечка ды Дзьмітро Шчарбакоў яшчэ зь вясны 2014 року рабілі для майданаўцаў, а пасьля для вацскоўцаў срэбраныя падвескі-абярэгі (якіх, па іх дадзеных, вырабілі 5700 штук)[2][3]. Увосені 2014, улічваючы недастатковую ўвагу дзяржавы да ўзнагароджаньня вайскоўцаў, яны вырашылі заснаваць новую ўзнагароду[3][4][5], і ў лютым 2015 Боечка паведаміў пра выраб першых 100 экзэмпляраў[6][7]. У «Фэйсбуцы» была запушчаная апытанка наконт кандыдатах у гонар і па стане на лістапад 2014 яго ўдзельнікі вылучылі каля тысячы чалавек, а па стане на чэрвень 2015 — каля 2 тысячаў[4]. На заклік здаваць срэбоа для ордэнаў станом на той час адгукнуліся понад 300 людзей з 16 коаінаў[4]. Першая цырымонія ўзнагароджаньня адбылася 4 чэрвеня 2015 ў Сафійскім саборы; тады былі адзначаныя 23 асобы[5][8]. Пасьля 4-е — 5-е цырымоніі праект набраў значную папулярнасьць[9].
Узнагароджаньні адбываюцца раз на адзін-два месяцы[8][10]. Станам на жнівень 2017 (за 24 цырымоніі ўзнагароджаньня) адзнаку атрымалі 338 асобаў[10].
Ёсьць два варыянты ўзнагароды: з чырвона-чорнаю стужкаю на калодцы — для ваяроў, якія са зброяю ў руках ахоўвалі ўкраінскую зямлю, а з жоўта-блакітнаю стужкаю — для валянтэраў ды мэдыкаў.
Ордэн выраблены з срэбра 925 пробы; кожная ўзнагарода мае індывідуальны нумар ды элемэнты аховы. Да камплекта ўваходзяць сам ордэн, пасьведчаньне, памятная манэта ды картка банка «Ґлобус» з тысячаю грывень[2][11]. Ордэны робяць зь ператопленых срэбраных рэчаў, сабраных ва ўсіх жадаючых[2][3]. У прыватнасьці, украінскі баксэр Вячаслаў Узэлкоў перадаў на ордэн сваю срэбраную мэдаль, якую атрымаў на Чэмпіянаце Эўропы па боксе 2002 року[12][13].
Прапанаваць кандыдатуру на ўзнагароджаньне можа кожны на старонцы ордэну ў Facebook; у прадстаўленьні павінен быць апісаны гераічны ўчынак кандыдата. Ўзнагародная Рада правярае інфармацыю й прымае канчатковае рашэньне[9].
Ордэн ёсьць адною з самых вядомых украінскіх недзяржаўных узнагародаў[9]. Існуюць адзнакі як найпапулярнейшае[14], найганаровейшае[15] ці адной з найганаровейшых[16][17] узнагародаў ва Ўкраіне, па меншай меры недзяржаўных[18][19][20][21][22].
Першаснае вылучэньне й абмеркаваньне кандыдатаў на ўзнагароджаньне адбываецца з удзелам усіх ахвотных у Facebook, пасьля чаго кандыдатуру разглядае ўзнагародная рада. Яна складаецца зь вядомых вайскоўцаў, валянтэраў, мэдыкаў, журналістаў і г. д.[9][11]. Пачаткова месцы ў радзе былі прапанаваныя людзям, якіх часьцей за ўсё прапаноўвалі да ўзнагароджаньня[4], а ў сакавіку 2017 была створаная грамадская арґанізацыя «Народны герой Украіны», у якую ўваходзяць выключна ўзнагароджаныя гэтым ордэнам і якая мусіць выбіраць ўзнагародную раду[23]. У першы склад рады ўвайшлі 15 асобаў, у прыватнасьці вядомыя вайскоўцы Яўген Жукаў, Паўло Розлач, Аміна Акуева, Уладзімер Шумейка, валянтэры Рыгор Тука з «Народнага тылу», Марына Камарова ды Дар’я Баталова з «Арміі SOS», Паўло Кашчук з Combat-UA[3]. Імёны некаторых чальцоў рады не агучваюцца ў сувязі зь іх вайсковаю службаю[4]. Сярод чальцоў рады былі альбо ёсьць танкіст Яўген Мэжэвікін, валянтэры Лілія Болбат, Уладзімер Галаднюк, Іван Зьвягін, журналісты Юры Бутусаў ды Зьміцер Лазуткін[8][24]. Колькасьць чальцоў рады нясталая; у некаторыя часы ў ёй было 10[4][8][14] ды 12[2] асобаў. Старшынём рады стаў (і па стане на 2017 рок застаецца) Рыгор Тука[25].
# | Дата | Месца | Узнагароджаныя |
---|---|---|---|
2015 | |||
1 | 4 чэрвеня | Кіеў, Нацыянальна запаведнік «Соф’я Кіеўская» | Першыя ўзнагароды атрымалі 21[27] украінец: воіны, мэдыкі, валянтэры ды каплан. Першая ўзнагарода ўручаная ахоўніку Данецкага аэрапорту, кулямётніку 90-га штурмавога батальёну Ігару Бранавіцкаму (пасьмяротна)[28]. |
3 | 23 чэрвеня | Львоў, Палац Сапег | Народнаю адзнакаю былі адмечаныя 20 людзей: 13 вайскоўцаў ды 7 валянтэраў[29]. |
4 | 5 ліпеня | Траса Краматорск—Славянск | На адкрыцьці мэмарыяла загінулым украінскім ваярам «У памяць аб боі 4 ліпеня 2014 р., падчас якога байцы 25 АПДБр ды спэцпадрозьдзелу МУС гераічна спынілі прарыў бронекалёны ворага» ўзнагароду атрымалі вайскоўцы ды валянтэры. Памятны знак зьявіўся на месцы былога блёкпаста да ўгодкаў вызваленьня ад баевікоў Славянску ды Краматорску[30]. |
5 | 15 ліпеня | Дняпро, Палац Студэнтаў ДНУ | Усяго было ўручана 18 (20) ордэнаў: 13 (14) — вайскоўцам, 3 (4) — мэдыкам і 2 — валянтэрам. Байца 3-е роты 93-е брыґады Аляксандра Масулэгу ўзнагарадзілі ў лякарні Мечнікова — у чэрвені ён атрымаў цяжкую аскепкавую рану жывата й нагі ды перанес некалькі складаных апэрацыяў[31]. |
6 | 23 ліпеня | Харкаў | 18 узнагародаў атрымалі 9 байцоў Узброеных Сілаў і добраахвотных батальёнаў (5 зь іх — пасьмяротна) ды 9 валянтэраў і арґанізацыяў, якія актыўна дапамагалі на перадавой[32]. |
7 | 2 жніўня | Лінія фронту (Славянск, Старабельск), Харкаў | 14 ваяроў (1 пасьмяротна) з 95-е, 80-е ды 25-е брыґадаў, 8-га полку спэцпрызначэньня атрымалі ўзнагародную адзнаку за храбрасьць і гераізм у барацьбе з ворагам Украіны[33]. |
8 | 29 жніўня | Кіеў, вайскова-партыятычны праект «Храбрыя сэрцы» | Узнагароджаны пасьмяротна капітан Аляксандар Лаўрэнка — камандзір 1-е танкавае роты танкавага батальёна, 93-я брыґада. Узнагарода ўручаная камбату ды сябру Аляксандра Зьмітру Кашчанку ў прамым этэры праґрамы «Храбрыя сэрцы. Танкісты» на тэлеканале «2+2»[34]. |
9 | 19 верасьня | Жытомір | Былі ўручаныя 15 ордэнаў — 13 вайскоўцам ды добраахвотцам (адзін зь іх пасьмяротна ды адзін зьнікламу бязь вестак), а таксама 2 валянтэрам[35]. |
10 | 13 кастрычніка | Адэса, Адэскі нацыянальны акадэмічны тэатар опэры ды балету | Народную адзнаку атрымалі 15 ахоўцаў Украіны: 10 вайскоўцаў ды добраахвотнікаў (адзін зь іх пасьмяротна), лекар, каплан, валянтэр ды ґрупа журналістаў, а таксама грамадзкі дзеяч Мустафа Джэмілеў[36]. |
11 | 19 лістапада | Чангар | На гэты раз узнагароду атрымалі 8 асобаў: 5 ваяроў, грамадзкі дзеяч, валянтэр ды мэдык[37]. |
2016 | |||
12 | 15 студзеня | Тарнопаль, Тарнопальскі акадэмічны абласны драматычны тэатар ім. Т. Р. Шаўчэнка | Узнагароджана 13 асобаў — 8 вайскоўцаў і добраахвотцаў (4 зь іх пасьмяротна), 2 журналісты, мэдык, сьвятар ды валянтэрская арґанізацыя[38][39]. |
13 | 10 лютага | Палтава, Палтаўскі акадэмічны абласны ўкраінскі музычна-драматычны тэатар імя Міколы Гогаля | Узнагароджана 16 асобаў — 9 вайскоўцаў (5 зь іх пасьмяротна), 5 валянтэраў, мэдык ды каплан[40]. |
14 | 26 сакавіка | Чарнаўцы, Чарнавіцкая абласная філярмонія | Узнагароджана 24 асобы — 16 вайскоўцаў (4 зь іх пасьмяротна), 2 мэдыкаў, каплана ды 5 валянтэраў[41]. |
15 | 22 красавіка | Вялікаміхайлаўка, ля базы 5-га асобнага батальёна Ўкраінскае добраахвотнае арміі | Узнагароджана 12 асобаў — байцы-добраахвотнікі батальёнаў «Данбас», «Азоў», «Айдар», ДУК ПС (цяпер УДА), валянтэры ды мэдыкі-гасьпітальеры[42]. |
16 | 7 траўня | Кіеў, Нацыянальны музэй гісторыі Ўкраіны ў Другой сусьветнай вайне | Узнагароджана 23 асобы (уручаныя 22 ордэны) — 13 ваяроў (2 зь іх пасьмяротна), 3 мэдыкаў, 5 валянтэраў (3 зь іх пасьмяротна), журналіст і каплан[43]. Таксама ў гэты дзень адбылася прэзэнтацыя марак, прысьвечаных кавалерам ордэна «Народны Герой Украіны». На марках намалёваныя 18 Народных герояў (9 байцоў і 9 валянтэраў)[44]. |
17 | 29 чэрвеня | Мікалаеў | Узнагароджана 16 герояў — 13 ваяроў (2 зь іх пасьмяротна) чырвона-чорнымі адзнакамі ды 3 сіня-жоўтымі (валянтэр, пастар ды ўдзельнік інфармацыйнага супраціву). |
18 | 24 ліпеня | Хмяльніцкі | Узнагароджана 15 асобаў — 9 вайскоўцаў (4 зь іх пасьмяротна), вайсковы журналіст, 2 валянтэра ды 3 мэдыка. |
20 | 3 сьнежня | Краматорск | Узнагароджана 12 дэсантнікаў (3 зь іх пасьмяротна) зь пяці брыґадаў высокамабільных дэсантных вайскаў Украіны. |
2017 | |||
21 | 11 лютага | Чаркасы, Будынак культуры імя Кулыка | Узнагароджана 10 вайскоўцаў (4 зь іх пасьмяротна)[45]. |
22 | 2 красавіка | Марыюпаль, Палац культуры Мэталюргаў | Узнагароджана 12 асобаў — 10 вайскоўцаў (3 зь іх пасьмяротна), 2 мэдыкаў[46]. |
23 | 9 чэрвеня | Крапіўніцкі, тэатар імя М. Л. Крапіўніцкага | Узнагароджана 12 асобаў, усе вайскоўцы (4 зь іх пасьмяротна)[47]. |
24 | 18 жніўня | Вініца, Вініцкая абласная філярмонія | Узнагароджана 12 байцоў ды лекароў (4 пасьмяротна)[10][48]. |
25 | 14 верасьня | Запарожжа, тэатар імя Ўладзімера Магара | Узнагароджана 14 байцоў, валянтэраў ды журналістаў (2 пасьмяротна)[16][20]. |
26 | 16 сьнежня | Івана-Франкоўск, обласна філармонія | Узнагароджана 12 байцоў (3 пасьмяротна)[49]. |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.