Remove ads
узброены канфлікт на ўсходзе Ўкраіны з 2014 року From Wikipedia, the free encyclopedia
Вайна на Данбасе — ваенны канфлікт, які пачаўся расейскімі атрадамі ўварваньнем ў красавіку 2014 году на тэрыторыю ўкраінскага Данбаса пасьля захопу Расеяй Крыму, сэрыі прарасейскіх выступленьняў ва Ўкраіне і абвяшчэньня «дзяржаўнага сувэрэнітэту» ДНР.
Вайна на Данбасе | |||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Тэрыторыі пад кантролем прарасейскіх узброеных сэпаратысцкіх фармаваньняў (г. зв. Данецкая і Луганская народныя рэспублікі) Месты пад поўным кантролем прарасейскіх узброеных сэпаратысцкіх фармаваньняў Месты Ўкраіны, у якіх адбываецца аднаўленьне канстытуцыйнага ладу дзяржавы Тэрыторыі Ўкраіны, на якіх адноўлены канстытуцыйны лад дзяржавы | |||||||||||
| |||||||||||
Супернікі | |||||||||||
Украіна |
| ||||||||||
Камандуючыя | |||||||||||
| |||||||||||
Колькасьць | |||||||||||
|
Нэанацыскія арганізацыі на баку тэрарыстаў: | ||||||||||
Страты | |||||||||||
837 забітых, 3044 параненых (на 4 верасьня 2014 г.) | Звыш 2000 забітых (на 20 кастрычніка 2014 г.)[7] | ||||||||||
Агульныя страты | |||||||||||
5086 загінулых, 10 948 параненых (на 23 студзеня 2015 г.)[8] | |||||||||||
Канфлікт меў характар міжнароднага і стаў працягам расейскай вайсковай інтэрвэнцыі ва Ўкраіну. Па геаграфічным маштабе зьяўляўся лякальным і ахопліваў часткі Данецкай і Луганскай абласьцей Украіны. Актыўныя баявыя дзеяньні скончыліся пасьля падпісаньня 2-га Менскага пагадненьня аб спыненьні агню 12 лютага 2015 году.
Прычынай паслужыў пасьпяховы захоп Крыму, які дазволіў перакінуць адтуль дывэрсійныя падразьдзяленьні расейскага войска на чале з палкоўнікам ГРУ Расеі Ігарам Гіркіным. Нагодай для пашырэньня ўварваньня паслужыла просьба 1 сакавіка былога[9] прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча да прэзыдэнта Расеі Пуціна «выкарыстаць узброеныя сілы Расейскай Федэрацыі для.. абароны насельніцтва Ўкраіны», бо быццам «бясьпека людзей, асабліва на паўднёвым усходзе.. пад пагрозай»[10]. Аднак 15 красавіка назіральнікі ААН, якія працавалі ва Ўкраіне да 2 красавіка ўключна, адзначылі ў сваёй справаздачы адсутнасьць пагрозы для расейцаў ва Ўкраіне і пасьлядоўнае распальваньне нянавісьці з боку расейскай прапаганды[11].
Расейскімі афіцыйнымі пасадавымі асобамі неаднаразова рабіліся заявы адносна дэкляраванай Расеяй абароны этнічна расейскага насельніцтва ва ўсходніх рэгіёнах Украіны, што, апрача іншага, заяўлялася з кантэкстам аб быццам бы перавазе гэтага насельніцтва ў згаданых рэгіёнах Украіны. Падобнага абгрунтаваньня расейскай тэхнічнай і інфармацыйнай падтрымкі сэпаратыстаў Расеяй паводле зьвестак на сярэдзіну 2014 году прытрымлівалася 44% апытаных у Расеі рэспандэнтаў[12].
У выніку ўнутрыпалітычнага крызісу тагачаснай Рэчы Паспалітай (якая ахоплівала тагачасныя ўкраінскія этнічныя тэрыторыі), што доўжыўся з 1648 году (сялянская вайна ва ўкраінскіх ваяводзтвах Польшчы і ў ВКЛ), а таксама агульнага абвастрэньня зносінаў кіраўніцтва Рэчы Паспалітай з украінскім казацтвам, пралікаў ураду Рэчы Паспалітай у будаваньні антытатарскае кааліцыі з Маскоўскай дзяржавай, а таксама ў выніку ўскладненьня зносінаў украінскага казацтва з крымскімі татарамі адбылася Пераяслаўская рада 1654 году, якая ўвасобіла пераход усходніх украінскіх земляў пад апеку маскоўскага цара[13]. Гэтыя падзеі заклалі агульны кантэкст знаходжаньня рэгіёну ў складзе пазьнейшай Расейскай імпэрыі, якая па скасаваньні аўтаноміі ўкраінскага казацтва і разгроме Крымскага ханства ў 1783 годзе здолела далучыць да сваёй тэрыторыі землі сучаснага поўдня Ўкраіны, які атрымаў агульную назву Новарасея. Рэгіён пачаў калянізавацца пераважна ўкраінскімі перасяленцамі, у меншай ступені — расейскімі, нямецкімі, а таксама перасяленцамі з сучасных балканскіх краінаў[14].
Другая палова ХІХ стагодзьдзя для ўсходу сучаснай Украіны характарызавалася ў цэлым індустрыялізацыяй рэгіёну (што спарадзіла ўзьнікненьне спэцыфічнага прамысловага рэгіёну, вядомага як Данбас), што прычынілася да пэўнага наплыву да мескага насельніцтва рэгіёну рознага насельніцтва. Гэта, аднак, не аказала істотнага ўплыву на этнадэмаграфічную сытуацыю рэгіёну як у сувязі з ранейшай перавагай этнічных украінцаў (аб чым гл. вышэй), так і ў сувязі з тым, што этнічныя ўкраінцы мелі тэндэнцыю да перасяленьня ў найбліжэйшую сельскую мясцовасьць, а не ў гарады. У выніку, гэта заклала спэцыфічную апазыцыю «русіфікаваны горад — пераважна ўкраінскае сяло»[14].
Усход Украіны на 1897 год (дата правядзеньня першага і адзінага ўсеагульнага перапісу насельніцтва ў тагачаснай Расейскай імпэрыі, практычна поўнасьцю ахоплены ў даміністрацыйным дачыненьні тагачаснай Екацярынаслаўскай губэрняй, адлюстроўвае суцэльную перавагу носьбітаў «маларасейскае гаворкі» (тэрмін, пад якім улічаная тагачасная ўкраінская мова; мэтадалёгія перапісу зьдзяйсьняла ўлік нацыянальнасьцяў паводле крытэру роднае мовы) над носьбітамі «вялікарасейскай», пры гэтым носьбіты ўкраінскае мовы ў тагачасных зьвестках пераважаюць як у абсалютным дачыненьні па ўсёй губэрні (адсоткавая дзель расейцаў складае каля 17%), так і ў насельніцтве асобных паветаў[15]. Гэтыя ж зьвесткі, у прыватнасьці, пацьвярджаліся паводле палявых этнаграфічных дасьледаваньняў, падсумаваных у 1914 годзе (дыялекталягічная мапа расейскае мовы ў Эўропе, 1914 г.). Акрамя таго, да прыкладу, крыху большыя, але структурна аналягічныя зьвесткі адносна этнічных расейцаў у этнічным характары рэгіёнаў былі атрыманыя паводле перапісу насельніцтва Ўкраіны 2001 году (38,2% і 39% для Данецкай і Луганскай абласьцей адпаведна), паводле зьвестак на 1989 год паказчык этнічных расейцаў у Данецкай і Луганскай абласьцях (межы якіх у цэлым захаваны ў адміністрацыйна-тэрытарыяльнай структуры Ўкраіны з часу распаду СССР) складаў адпаведна 43,6 і 44,8%[16]. Для параўнаньня, усесавецкі перапіс насельніцтва 1939 году паказвае дзель этнічных расейцаў у тагачасных Варашылаўградзкай і Сталінскай абласьцях (тэрытарыяльна адпаведныя сучасным Луганскай і Данецкай адпаведна) у 32,5% і 31,3% адпаведна, пасьля чаго наступныя перапісы (1959, 1970, 1979, 1989) адлюстроўваюць прыкметны, ненатуральны адносна ранейшае дэмаграфіі рост удзельнае вагі расейцаў; першы ўсесавецкі перапіс (1926 г.; зьдзейсьнены за часамі падзелу УССР не на вобласьці, а на большую колькасьць акруг) паказвае яшчэ меншую, ніж у 1939 г., удзельную вагу расейцаў на тэрыторыі тых акруг, што пазьней утварылі Варашылаўградзкую ды Сталінскую вобласьці[17]. У прыватнасьці, пэрыяд 1926—1939 гг. у савецкай гісторыі зазнаў другую хвалю індустрыялізацыі ў СССР (распачатую блізу з пачатку 1930-х гг.), што ў пэўнай ступені працягвала існую за Расейскай імпэрыяй дынаміку.
3 чэрвеня 2014 году выканаўца абавязкаў генэральнага пракурора Ўкраіны Алег Махніцкі паведаміў пра згубу 181 чалавека ў выніку сутыкненьняў з расейскімі тэрарыстамі на паўднёвым усходзе Ўкраіны, у тым ліку 59 украінскіх вайскоўцаў. Яшчэ 293 чалавекі атрымалі раненьні. На той час праваахоўнікі расьсьледавалі 675 адпаведных крымінальных справаў[18].
12 красавіка прыбылыя з акупаванага Крыму расейскія дывэрсанты захапілі аддзелы міліцыі ў раённых цэнтрах Краснаармейск (на захадзе вобласьці), Красны Ліман і Славянск (на поўначы вобласьці), таксама ў Краматорску (Славянскі раён)[19]. Нападнікі вялі абстрэл з кароткарульных аўтаматаў Калашнікава «сотай сэрыі» (АК 100) з падрульнымі гранатамётамі (АК105(en)), што вырабляліся ў Расеі і знаходзіліся на ўзбраеньні выключна расейскага войска[20]. 14 красавіка, праз 2 дні супраціву, прыбылыя з акупаванага Сымфэропалю (Крым) расейскія салдаты на чале з падпалкоўнікам ГРУ Расеі Ігарам Безьлерам(en) (немцам па-бацьку) захапілі аддзел міліцыі Горлаўкі (усход вобласьці)[21].
Паводле выданьня «ОстроВ» 12 траўня атрад на чале з расейскім грамадзянінам Сяргеем Здрылюком (мянушка Абвер), падначаленым расейскаму палкоўніку ГРУ Гіркіну, гвалтам прымусіў Рамана Лягіна абвясьціць сфальсыфікаваны вынік незаконнага рэфэрэндуму аб выхадзе вобласьці са складу Ўкраіны[22].
На 19 траўня цягам папярэдніх 2 тыдняў украінскія снайпэры забілі ў Славянску больш за 100 падначаленых палкоўніку ГРУ Расеі Гіркіну дывэрсантаў, сярод якіх пераважалі этнічныя чачэнцы і асэтыны[23].
22 траўня пад Валнавахаю атрад падпалкоўніка ГРУ Расеі Ігара Безьлера (мянушка Бес) забіў 16 украінскіх вайскоўцаў[24].
5 чэрвеня пры адбіцьці налёту з Расеі на прапускны пункт «Марынаўка» ўкраінскія памежнікі забілі 15 дывэрсантаў і зьнішчылі тры грузавікі і адзін бронетранспартэр (БТР) нападнікаў[25].
6 ліпеня сілы ўкраінскай арміі, а таксама добраахвотніцкіх батальёнаў вызвалілі ад расейскіх дывэрсантаў гарады Славянск і Краматорск (паўночны захад вобласьці)[26].
17 ліпеня ў 16:20 ля гораду Сьняжное расейскія дывэрсанты з атраду падпалкоўніка ГРУ Расеі Ігара Безьлера зьбілі пасажырскі самалёт «Малайзійскіх авіялініяў»(en), у выніку чаго загінула 298 чалавек. Зьбіцьцё ажыцьцявілі з зэнітна-ракетнага комплексу, разьмешчанага на блёк-пасту ў гарадзкім пасёлку Чарнухіна(uk) (Перавальскі раён, Луганская вобл.). Самалёт упаў ля вёскі Грабава(uk) (Шахтарскі раён). У 16:40 Безьлер паведаміў аб зьбіцьці самалёта свайму начальніку ў Маскве палкоўніку ГРУ Расеі Васілю Гераніну[27]. Як паведамляецца паводле шэрагу крыніцаў, зьбіцьцё адбылося з тэрыторыі, кантраляванай сэпаратыстамі, тэхнічныя сродкі, дзякуючы якім магло адбыцца зьбіцьцё, былі пастаўленыя дзякуючы дапамозе Расейскае Фэдэрацыі.
22 ліпеня адбылося аднаўленьне канстытуцыйнага ладу Ўкраіны ў месьце Дзяржынск (цэнтральная частка Данецкае вобласьці)[28], што праходзіла на фоне пасьпяховага наступу на пазыцыі баевікоў ДНР з поўначы й усходу ў апошнія некалькі дзён.
Уначы 12 жніўня калёна з 1200 расейскіх вайскоўцаў 18-й асобнай мотастралковай брыгады (вайсковая частка 27777; пасёлак Каліноўская(ce), Навурскі раён(en), Чачэнія) перасекла мяжу і ўдзень 13-га спынілася ў Сьняжным, дзе ў выніку абстрэлу з рэактыўнай сыстэмы залпавага агню(en) (РСЗА) «Град»(en) страціла каля 120 чалавек забітымі і каля 450 параненымі[29].
Вікіцытатнік зьмяшчае збор цытатаў, датычных тэмы артыкула: |
15 жніўня кіраўнік тэрарыстычнай арганізацыі ДНР Аляксандар Захарчанка паведаміў пра ўвод «у самы адказны момант» рэзэрваў у армію расейскіх баевікоў ў выглядзе 30 танкаў і 120 бронемашын, 1200 адзінак асабістага складу, якія праходзілі на працягу 4-х месяцаў падрыхтоўку на тэрыторыі Расеі[30][31][32]. У гэты ж дзень Захарчанка аб’явіў, што камандуючы ўзброенымі сіламі ДНР афіцэр ФСБ Ігар Гіркін «сыходзіць у месячны водпуск». Ужо 11 верасьня Гіркін заявіў, што ня вернецца ваяваць на Данбас, а 5 сьнежня ў інтэрвію тыднёвіку «Печат» зьвінаваціў памочніка прэзыдэнта Расеі Ўладзіслава Суркова ў пагрозах спыненьня паставак з Расеі. Гіркін заявіў, што «без паставак ваяваць немагчыма»[33].
На 23 жніўня ў моргах Янакіева знаходзілася звыш 500 трупаў расейскіх дывэрсантаў[34]. 25 жніўня ўкраінскія войскі паланілі ля пасёлка Дзяркальнае(uk) (Амвросіеўскі раён) 10 расейскіх дэсантнікаў 331-га палка(ru) 98-й Сьвірскай дывізіі(en) (в/ч 71211, Іванава, Цэнтральная фэдэральная акруга), якія 24 жніўня перасеклі мяжу ў складзе калёны, што ўлучала артылерыйскі дывізіён, роту выведкі, звыш 350 вайскоўцаў забесьпячэньня, каля 30 баявых машынаў дэсанту(uk) (БМД), 18 гарматаў «Нона»(ru) і амаль 60 іншых аўтатраспартных сродкаў[35]. 26 жніўня расейскія войскі акружылі ў Амвросіеўскім (між Ілавайскам і гарадзкім пасёлкам Куцейнікава(uk)) і Старабэшаўскім раёнах 5 батальёнаў і 1 роту ўкраінскага войска, якія да канчатковага выхаду з акружэньня 4 верасьня страцілі 107 чалавек забітымі[36][37]. 29 жніўня 50 расейскіх танкаў перасеклі мяжу, увайшлі ў Новаазоўск і абстралялі ўкраінскі блёк-пост у сяле Безыменнае (Новаазоўскі раён)[38].
Пад канец студзеня 2015 году сэпаратысты з групоўкі ДНР пачалі захоп тэрыторыяў, кантраляваных урадам Украіны, распачаўшы, у прыватнасьці, абстрэл падмесьцяў Марыюпалю. Лідэр баевікоў Аляксандар Захарчанка заявіў аб пачатку масавага наступу па тэрыторыі Данецкае вобласьці і плянах прыняцьця ўказу аб забойстве ўсіх ваеннапалонных. Мяркуецца, аднак, што гэты наступ будзе адбывацца павольна з мэтаю недапушчэньня санкцыяў краінаў Захаду ў адрас Расеі і адначасова з мэтаю ціску на кіраўніцтва Ўкраіны, якое ва ўмовах наступу нібыта можа пайсьці на шэраг умоваў, выгодных кіраўнітву Расеі[39]. 2 студзеня паводле вынікаў надзвычайнага паседжаньня Рады ЭЗ па замежных справах была прынятая заява, паводле якой выказвалася асуджэньне абстрэлаў 24 студзеня і адказнасьць за іх Расеі, якая пэрыядычна аказвае дапамогу сэпаратыстам. Гэтая ж заява заклікае кіраўніцтва Расеі аказаць уплыў на сэпаратыстаў з мэтаю выкананьня імі Менскіх дамоўленасьцяў, спыненьня баявых дзеяньняў і адводу цяжкога ўзбраеньня ад лініі разьмежаваньня[40].
15 красавіка 2015 году супрацоўнікі Службы бясьпекі Ўкраіны выявілі падпольныя сховішчы зброі ў Марыюпалі й Лісічанску. У схованках было знойдзена 7 гранатамётаў, некалькі соцен гранатаў і іншых адзінак зброі[41].
28 чэрвеня 2017 году ў Канстанцінаўскім раёне Данецкай вобласьці падчас выкананьня службовых абавязкаў загінуў супрацоўнік Службы бясьпекі Ўкраіны палкоўнік Юры Возны. Вайсковец стаў дваццаць трэцім супрацоўнікам Службы, які аддаў сваё жыцьцё, абараняючы Ўкраіну. Перад гэтым у аўторак 27 чэрвеня ў Кіеве ўзарвалі машыну палкоўніка контарвыведкі Максіма Шапавала, які займаўся зборам доказаў расейскай агрэсіі супраць Украіны. Ён загінуў[42].
26 траўня пры вызваленьні аэрапорту Данецку ўкраінскія войскі забілі 38 захопнікаў[43], 31 зь якіх апынуўся расейскім грамадзянінам. 28 траўня з морга на грузавіку назад у Расею выправілі ў трунах 31 цела расейскіх дывэрсантаў[44], сярод якіх быў інструктар Цэнтру спэцыяльнага прызначэньня ФСБ Расеі Сяргей Ждановіч (ураджэнец і жыхар г. Электрагорску, Маскоўская вобласьць)[45].
18 ліпеня пры адбіцьці разбойных нападаў месьцічы забілі 7 расейскіх дывэрсантаў, большасьць якіх апынуліся грамадзянамі і жыхарамі Расеі[46].
4 жніўня на фоне ўзмацненьня наступу сілаў антытэрарыстычнай апэрацыі стала вядома пра ўваходжаньне ў Данецк украінскіх добраахвотніцкіх батальёнаў «Шахцёрск» і «Данецк», якія на дзяржаўным узроўні бяруць удзел у антытэрарыстычнай апэрацыі[47]. На думку камандзіра батальёну «Данбас» Сямёна Сяменчанкі, на аднаўленьне канстытуцыйнага ладу Ўкраіны ў Данецку патрабуецца прыкладна ад двух да трох месяцаў[48].
4 верасьня ўкраінскія дэсантнікі пры кругавой абароне лётнішча паланілі 7 расейскіх вайскоўцаў улучна з афіцэрам-артылерыстам[49]. На 2 сьнежня пры спробах штурму Данецкага лётнішча цягам больш як паўгадовай яго аблогі загінулі 299 расейскіх салдатаў. Найбольшыя страты панесьлі: 16-я брыгада спэцназу ГРУ (в/ч 54607; Тамбоў, Цэнтральная фэд. акруга), 200-я асобная мотастралковая брыгада(en) (в/ч 08275; пас. Печанга, Мурманская вобласьць, Паўночна-Заходняя фэдэральная акруга), мотастралковы батальён і танкавая рота 4-ай гвардзейскай танкавай дывізіі(en) (Нара-Фамінск, Маскоўская вобл.), батальён 22-ой асобнай брыгады спэцпрызначэньня ГРУ(ru) (в/ч 11659; Батайск, Растоўская вобласьць) і штурмавая рота 106-ай гвардзейскай паветрана-дэсантнай дывізіі (Тула, Цэнтральная фэд. акруга)[50].
4 лютага 2015 году Служба бясьпекі Ўкраіны выкрыла вываз ад траўня 2014 г. некалькіх сотняў трупаў расейскіх салдатаў з моргу Калінінскай лякарні Данецку ў расейскі горад Растоў-на-Доне з выкарыстаньнем падробленых ДНР пасьведчаньняў аб сьмерці[51].
16 жніўня 2015 году лідэр тэрарыстычнай арганізацыі ДНР А. Захарчанка заявіў аб мэтаскіраваным сэпаратным зрыве менскіх дамоўленасьцяў з боку гэтай арганізацыі[52].
5 красавіка 2014 году Служба бясьпекі Ўкраіны затрымала ў 7 раёнах вобласьці 15 завадатараў дывэрсійнай групы Галоўнай разьведвальнай управы (ГРУ) Расеі на чале з расейскім грамадзянінам Раманам Банных (нар. 1985 г.). У дывэрсантаў канфіскавалі 300 аўтаматаў, супрацьтанкавы гранатамёт, 5 пісталетаў, гранаты, бутэлькі з запальнай сумесьсю, гладкаствольную і халодную зброю[53]. Самога Рамана Банных, які меў прапіску ў вайсковай частцы 13204 ГРУ Расеі (Ізабільны, Стаўрапольскі край, Паўночна-Каўкаская фэдэральная акруга, Расея), затрымалі пры спробе перасекчы мяжу праз пункт пропуску «Чырвоная Талаўка»(en) (Станічна-Луганскі раён)[54].
Уначы 22 траўня тры грузавікі «КамАЗ» справабавалі прарвацца ва Ўкраіну побач з памежнай заставай, аднак праз абстрэл украінскім памежным нарадам «Краснадон» грузавікі разьвярнуліся і зьехалі назад на расейскую тэрыторыю. Тым часам украінскія памежнікі аддзелу памежнай службы «Станічная Луганская» ў ходзе перастрэлкі адбілі налёт 30 нападнікаў, якія выкарыстоўвалі таксама гранатамёты і гранаты[55].
Прыблізна ў 4:00 27 траўня калёна грузавікоў і легкавікоў, што перавозіла зброю і расейскіх дывэрсантаў і наймітаў[56], з боем прарвалася праз украінскую мяжу ля пасёлка Астахава[57]. 7 чэрвеня з боку расейскага сяла Новая Надзежда ва Ўкраіну празь мяжу прарваліся 6 БТРаў, 6 грузавікоў КамАЗ і палівазапраўнік з гарматаю[58].
22 ліпеня ўкраінскае войска вызваліла ад расейскіх дывэрсантаў горад Севераданецк (Папасьнянскі раён)[59]. 24 ліпеня канстытуцыйны лад краіны адноўлены ў суседнім Лісічанску[60].
14 жніўня расейская вайсковая калёна з 50 бронетранспартэраў (БТР) прарвалася ва Ўкраіну праз захоплены памежны пункт пропуску «Ізварына»(uk) (Краснадонскі раён)[61]. 21 і 23 жніўня вайсковыя спадарожнікі выведак дзяржаваў Арганізацыі Паўночнаатлянтычнай дамовы зрабілі здымкі калёнаў расейскага войска з самаходнымі гарматамі(en) на ўкраінскай тэрыторыі пад Краснадонам[62]. 23 жніўня расейскія вайсковыя грузавікі, пафарбаваныя белай фарбай пад колер гуманітарнага канвою, вывезьлі ў Расею абсталяваньне ваенных заводаў Луганску[63]. 29 жніўня тры расейскія калёны з больш як 250 адзінак баявой тэхнікі ўвайшлі ў Луганск[38].
На 16 лістапада 64 пажылыя і нямоглыя жыхары Чырвонапартызанску(uk) (Даўжанскі раён) памерлі ад голаду, бо пад расейскай акупацыяй перасталі атрымліваць дзяржаўную грашовую дапамогу[64].
11 сакавіка 2015 году ў цэнтры Екацярынбургу адбылася цырымонія адпраўкі новай партыі расейскіх баевікоў на Ўсход Украіны. Яны мусяць аб’яднацца з тэрарыстычнай брыгадай «Прывід» групоўкі «ЛНР»[65].
5 сакавіка 2015 году Служба бясьпекі Ўкраіны затрымала ўзброеную дывэрсійную групу, якая каардынавалася Галоўнай разьведвальнай управай Міністэрства абароны Расеі. З жніўня па верасень 2014 году згаданая група праходзіла падрыхтоўку ў Тамбове. Задачай групы зьяўлалася арганізацыя тэрактаў на тэрыторыі Харкаўскай вобласьці Ўкраіны[66].
14 красавіка 2015 году супрацоўнікі ўкраінскіх спэцслужбаў затрымалі 11 чалавек па падазрэньні ў зьдзяйсьненьні тэрактаў у Харкаве і яго ваколіцах. Апэрацыя па затрыманьні падазраваных у тэрарызьме праводзілася 12 і 13 красавіка. У затрыманых былі канфіскаваныя пісталеты з глушыцелямі, аўтаматы з падрульнымі гранатамётамі, снайперская вінтоўка, супрацьтанкавыя гранатамёты і рэактыўныя агнямёты. Па вэрсіі сьледзтва, падазраваныя датычныя да абстрэлу цэнтральнага харкаўскага офісу «Прыватбанк» і абласнога ваенкамату ў ліпені 2014 году, арганізацыі выбуху ля валянтэрскага офісу ў Харкаве ў лютым 2014 году, а таксама ў падрыве чыгуначнай цыстэрны ў красавіку таго ж году[67].
31 ліпеня 2014 году ў сталіцы Беларусі Менску была сабраная кантактная перамоўная група, у склад якой увайшлі прадстаўнікі Ўкраіны, Расеі, АБСЭ і ўзброеных сэпаратыстаў усходу Ўкраіны, перамовы групы адбыліся 31 ліпеня й 1 жніўня[68][69][70]. У выніку перамоваў было дамоўлена аб вызваленьні захопленых баевікамі закладнікаў, а таксама аб забесьпячэньні доступу да месца катастрофы самалёту Boeing-777. На 26 жніўня гэтага ж году таксама ў Менску заплянаваная трохбаковая сустрэча ў фармаце Ўкраіна — Эўрапейскі Зьвяз — Мытны зьвяз, якія прадстаўляцьмуць адпаведна Пятро Парашэнка, Уладзімер Пуцін, Нурсултан Назарбаеў, Аляксандар Лукашэнка, вярхоўны прадстаўнік ЭЗ па пытаньнях бясьпекі й зьнешняе палітыкі Кэтрын Эштан, віцэ-старшыня Эўракамісіі Гюнтэр Этынгер і камісар па гандлю Карл дэ Гухт[71].
Кіраўніцтва НАТО меркавала, што ў бліжэйшыя часы магла чакацца расейская вайсковая інтэрвэнцыя на ўсход Украіны[72] (якая зь лютага адбываецца й у Крыме). У сваю чаргу, адзін зь лідэраў тэрарыстычнай арганізацыі ДНР Аляксандар Захарчанка прызнаў, што арганізацыі данецкае групоўкі тэрарыстаў атрымліваюць дапамогу з боку Расеі ў выглядзе ўкамплектаваньня атрадаў падрыхтаванымі ў Расеі рэзэрвістамі й пастаўкі тэхнікі (1200 прадстаўнікоў асабістага складу, якія цягам чатырох месяцаў прайшлі падрыхтоўку на тэрыторыі Расеі, 30 танкаў і 120 бронемашынаў)[73][74].
12 жніўня гэтага ж году стала вядома пра прыбыцьцё на ўсход Украіны гуманітарных калёнаў з Расеі, даручэньне на падрыхтоўку якіх даў Уладзімер Пуцін, супраць дадзеных захадаў выступілі прэзыдэнт Украіны, а таксама прэм’ер-міністар Італіі і прэзыдэнт ЗША Барак Абама[75]. У той жа час кіраўніцтва антытэрарыстычнай апэрацыі заявілі пра гатоўнасьць штурму Данецку й Луганску, зьвярнуўшыся да мясцовых жыхароў з просьбаю аб часовай эвакуацыі зь местаў[72]. 22 жніўня стала вядома, што на распараджэньне расейскага ўраду гуманітарная дапамога рушыць без узгадненьня з Украінай[76]. З асуджэньнем уварваньня канвою выступіў генэральны сакратар НАТО Андэрс Фог Расмусэн, які таксама адзначыў нежаданьне Расеі ўдзельнічаць у вырашэньні канфлікту й падтрымку яго з боку гэтае краіны; асуджэньне ўварваньня выказалі прадстаўнікі Эўразьвязу, аднак Расея тлумачыць увядзеньне калёны затрымкамі з боку Ўкраіны[77][78]. Акрамя таго, кіраўніцтва НАТО падкрэсьлівае факт расейскай артылерыйскай падтрымкі як з тэрыторыяў Украіны, так і з тэрыторыяў Расеі; зь сярэдзіны жніўня арганізацыя адтрымлівае шматлікія паведамленьні пра ўдзел сілаў спэцыяльнага прызначэньня й дэсантных падразьдзяленьняў з боку Расеі[79][80]. На запыт Летувы ў Радзе Бясьпекі ААН заплянаваныя кансультацыі з прычыны ўварваньня калёны[77].
18 лістапада генэральны сакратар НАТО Енс Стольтэнбэрг заявіў пра нарошчваньне вайсковага кантынгенту як на расейскім баку мяжы, так і на ўкраінскім, заклікаўшы Расею адвесьці войскі і працягваць прытрымлівацца мірнага працэсу, і зазначыўшы, што ў адваротным выпадку Расея стане на шлях ізаляцыі[81].
1 жніўня 2017 году ў Кіеве адкрыты Помнік байцам антытэрарыстычнай апэрацыі. Помнік выкананы ў выглядзе ме́ча, які пранізвае карту Расеі[90].
28 сакавіка 2016 году ў Кіеве на Беларускай вуліцы адкрыты памятны знак, прысьвечаны беларусам, якія загінулі падчас час падзей на Эўрамайдане і на Расейска-ўкраінскай вайне[91].
У лістападзе 2021 году Кіраўскі раённы суд Растова-на-Доне вырак на 5,5 гады пазбаўленьня волі намесьніка начальніка паставак вайсковага харчаваньня Растоўскай вобласьці за перадачу 990 000 расейскіх рублёў хабару начальніку Цэнтру санітарна-эпідэміялягічнага нагляду Паўднёвай вайсковай акругі Расеі. Паводле прысуду, падпалкоўнік патрабаваў 90 000 рас. рублёў (звыш 3000 беларускіх рублёў) штомесяц за адмову ад зрыву пастаўкі 1300 тонаў харчаваньня кожныя 2 тыдні ў 2018—2019 гадох для расейскіх акупацыйных войскаў, якія несьлі баявое дзяжурства на паўднёвым усходзе Луганскай і Данецкай вобласьцяў Украіны. Гэтай колькасьці ежы ставала для забесьпячэньня 13 000 чалавек (па 7 кг на дзень на чалавека). Перавозка каштавала па 65—80 тыс. рас. рублёў (звыш 2700 бел. рублёў) за паездку кожнага грузавіка. Пры гэтым, санітарная затрымка адпраўленьня калёны грузавікоў выклікала пашкоджаньне ежы на амаль 30 млн рас. рублёў (звыш 1,026 млн бел. рублёў)[92].
31 студзеня 2023 году Міжнародны суд ААН (Нідэрлянды) прызнаў урад Расеі вінаватым у парушэньні 9-га артыкула Міжнароднай канвэнцыі 2000 году «Аб здушэньні фінансаваньня тэрарызму». Суд адзначыў, што ўрад Расеі ня выканаў абавязкі па расьсьледаваньні адпаведных выпадкаў у 2015–2017 гадох на паўднёвым усходзе Луганскай і Данецкай вобласьцяў Украіны, на якія зьвяртаў увагу ўрад Украіны[93][94].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.