Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
По́мнік белару́сам, які́я загі́нулі за Ўкраі́ну — памятны знак у Кіеве, прысьвечаны беларусам, якія загінулі падчас падзеяў на Эўрамайдане і на Расейска-ўкраінскай вайне. Адкрыты 28 сакавіка 2016 году. Разьмешчаны на будынку № 22 па Беларускай вуліцы.
помнік | |
Помнік беларусам, якія загінулі за Ўкраіну Пам'ятник білорусам, загиблим за Україну | |
Краіна | Украіна |
Горад | Кіеў |
Адрас | вул. Беларуская, д. 22 |
Каардынаты | 50°27′47″ пн. ш. 30°28′42″ у. д. |
Аўтар праекту | Глеб Гржабоўскі |
Дата заснаваньня | сакавік 2016 |
Дата пабудовы | 28 сакавіка 2016 |
Помнік беларусам, якія загінулі за Ўкраіну |
Помнік выкананы ў колерах нацыянальнага сьцяга Беларусі (Бел-чырвона-белы) і ўключае выяву беларускага нацыянальнага герба «Пагоня».
На памятным знаку разьмешчаныя прозьвішчы і фатаздымкі трох постацей:
Аўтар помніка — Глеб Гржабоўскі. Сын скульптара загінуў падчас баёў у Данецкам аэрапорце. Глеб Гржабоўскі пагадзіўся ўдзельнічаць у праекце на валянтэрскіх пачатках.
У 2021 годзе, у гадавіну Аршанскай бітвы, да помніка была дададзена яшчэ адна дошка зь імем загінулага фэльчара-добраахвотніка Мікалая Ільіна[1].
Восеньню 2023 году з мэмарыялу прыбралі герб «Пагоня» і лёзунгі «Слава Ўкраіне» і «Жыве Беларусь».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.