Палтава

места ў Палтаўскай вобласьці Ўкраіны From Wikipedia, the free encyclopedia

Палтава

Палта́ва (па-ўкраінску: Полтава) — места на ўсходзе цэнтральнай часткі Ўкраіны, на рацэ Ворскле. Адміністрацыйны цэнтар Палтаўскай вобласьці і Палтаўскага раёну. Плошча 104,42 км². Насельніцтва на 2024 год — 287 тыс. чал.

Хуткія факты
Палтава
лац. Paltava
укр. Полтава
Thumb
Белая альтанка — адзін з сымбаляў места
Thumb Thumb
Герб Палтавы Сьцяг Палтавы
Першыя згадкі: 1174
Краіна: Украіна
Вобласьць: Палтаўская
Плошча: 104,42 км²
Вышыня: 132 м н. у. м.
Насельніцтва
колькасьць: 291 963 чал. (2017)[1]
шчыльнасьць: 2796,04 чал./км² (2017)
нацыянальны склад: украінцы — 87,7%
расейцы — 10,6%
беларусы — 0,4% (2001)
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: +380-532(2)
Паштовыя індэксы: 36000—36499
КОАТУУ: 5310100000
Геаграфічныя каардынаты: 49°35′22″ пн. ш. 34°33′5″ у. д.
Палтава на мапе Ўкраіны
Thumb
Палтава
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Палтаўская меская рада
Закрыць

Знаходзіцца за 300 км на паўднёвы ўсход ад Кіева. Буйны транспартны вузел.

Этымалёгія назвы

Існуе шэраг меркаваньняў датычна паходжаньня назвы места. Паводле аднаго зь іх тапонім утварыўся ад рэчкі Лтавы. Гісторык XIX стагодзьдзя М. Арандарэнка ўважаў, што найменьне паселішча пайшло ад назвы ўрочышча Алтава. Іншыя дасьледнікі выводзілі назву «Палтава» ад славянскага кораня «пълътъ», «пълотъ» (украінскае «плетінь», «ліса», «огорожа»). Выказвалася і думка пра скіфска-сармацкія карані тапоніму. У паўночнакаўказкіх і шмат якіх цюркамоўных этнасаў словы «ол», «ола», «ул». «ула» азначаюць «паселішча», «места», а «таві» ў асэтынскай і грузінскай мовах значыць «выток рэчкі», «вяршына», «стромкі бераг».

Гісторыя

У лютым 2001 году ў Палтаве заснавалі «Новую пошту», якая да 2023 году ўвайшла ў 20-ку найбольшых падаткаплатнікаў Украіны.

Насельніцтва

  • XIX стагодзьдзе: 1881 год — 41 035 чал.[2]; 1897 год — 54 тыс. чал.
  • XX стагодзьдзе: 1923 год — 88 тыс. чал.[3]; 1939 год — 128 тыс. чал.; 1959 год — 143 тыс. чал.; 1970 год — 220 тыс. чал.; 1974 год — 254 тыс. чал.[4]; 1991 год — 320 тыс. чал.[5]

Мова

Больш інфармацыі украінская мова, расейская ...
Насельніцтва па роднай мове (2001)
украінская моварасейскаяармянскаябеларуская
85,39% 14,06% 0,11% 0.10%
Закрыць

Эканоміка

Здабыча карысных выкапняў, прадпрыемствы машынабудаваньня, лёгкай і харчовай прамысловасьці.

Славутасьці

У месьце дзейнічае Палтаўскі краязнаўчы музэй (у колішнім будынку Палтаўскага земства, 1908)

  • Белая альтанка (1909)
  • Гістарычная забудова места кан. XIX — пач. XX стагодзьдзяў
  • Царква Ўсьпеньня Прасьв. Багародзіцы (XVII—XVIII стагодзьдзяў)

Галерэя

Месты-сябры

Асобы

  • Іцхак Бэн-Цьві (1884—1963) — дзяржаўны і грамадзкі дзяяч, другі прэзыдэнт дзяржавы Ізраіль
  • Іван Катлярэўскі (1769—1838) — украінскі пісьменьнік
  • Анатоль Луначарскі (1875—1933) — расейскі савецкі пісьменьнік
  • Уладзімер Пічэта (1878—1947) — савецкі беларускі і расейскі гісторык, выкладнік, першы рэктар БДУ
  • Сымон Пятлюра (1879—1926) — украінскі палітычны і вайсковы дзяяч

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.