Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Рух недалучэ́ньня (па-ангельску: Non-Aligned Movement) — міжнародная арганізацыя, якая аб’ядноўвае 118 дзяржаваў сьвету на прынцыпах няўдзелу ў ваенных блёках (пад якімі на момант заснаваньня арганізацыі разумеліся найперш НАТО і Варшаўская дамова, а цяпер таксама Багдадзкі пакт, SEATO, ANZUS і да т. п.).
Рух недалучэньня афіцыйна створаны 25 дзяржавамі на Бялградзкай канфэрэнцыі ў верасьні 1961 року. Стварэньню папярэднічалі Бандунская канфэрэнцыя 1955 року і трохбаковыя кансультацыі Ёсіпа Броз Тыта, Гамаля Абдэля Насэра і Джавахарлала Нэру ў 1956.
Па стане на сярэдзіну верасьня 2006 налічвае 118 сябраў, у тым ліку 1 эўрапейскую дзяржаву (Беларусь), 38 азіяцкіх, 53 афрыканскія, 26 лацінаамэрыканскіх і карыбскіх.
Статус назіральнікаў маюць 20 краінаў[1]: Армэнія, Босьнія і Герцагавіна, Бразылія, Казахстан, Кыргыстан, Кітай, Коста-Рыка, Мэксыка, Парагвай, Сальвадор, Сэрбія, Чарнагорыя, Таджыкістан, Украіна, Уругвай, Харватыя. Такі самы статус маюць 5 міжнародных і 2 нацынальна-вызваленчыя арганізацыі: ААН, Афрыканскі зьвяз, Арабская ліга, Арганізацыя Ісламская канфэрэнцыя, Арганізацыя салідарнасьці народаў Азіі і Афрыкі, Канакскі сацыялістычны фронт народнага вызваленьня (Новая Каледонія), Новы рух за незалежнасьць Пуэрта-Рыка.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.