Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Антыгуа і Барбуда (па-ангельску: Antigua and Barbuda) — астраўная краіна ў Карыбскім моры, на ягонай мяжы з Атлянтычным акіянам. Чалец Садружнасьці, Арганізацыі амэрыканскіх дзяржаваў. Насельніцтва — у асноўным нэгры. Вялікая частка вернікаў — пратэстанты.
Антыгуа і Барбуда Antigua and Barbuda | |||||
| |||||
Нацыянальны дэвіз: Each Endeavouring, All Achieving | |||||
Дзяржаўны гімн: «Fair Antigua, We Salute Thee» | |||||
Афіцыйная мова | Ангельская | ||||
Сталіца | Сэнт-Джонз | ||||
Найбуйнейшы горад | Сэнт-Джонз | ||||
Форма кіраваньня | Канстытуцыйная манархія Лізавета II Родні Ўільямз | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады |
195-е месца ў сьвеце 440 км² нязначны | ||||
Насельніцтва • агульнае (2010) • шчыльнасьць |
191-е месца ў сьвеце 86 754 197/км² | ||||
СУП • агульны (2010) • на душу насельніцтва |
170 месца ў сьвеце $1,425 млрд $16 573 | ||||
Валюта | Усходне-карыбскі даляр (XCD) | ||||
Часавы пас | AST (UTC-4) | ||||
Незалежнасьць — ад Злучанага каралеўства |
1 лістапада 1981 | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .ag | ||||
Тэлефонны код | +1 268 |
Кіраўнік дзяржавы — манарх Вялікабрытаніі, прадстаўлены генэрал-губэрнатарам.
У старажытнасьці выспы засялялі індзейцы-аравакі. У 13 стагодзьдзі іх выцесьнілі ваяўнічыя плямёны карыбаў. Выспы адкрытыя Хрыстафорам Калюмбам у 1493 годзе падчас яго другой экспэдыцыі. З 1632 году — валоданьне Вялікабрытаніі. Ангельцы заснавалі на Антыгуа плянтацыйную гаспадарку (цукровы трысьнёг, бавоўнік, тытунь, какосы), для гэтага сталі завозіць нэграў-рабоў з Афрыкі. У 1958—1962 гадах Антыгуа — у складзе Вэст-Індзкай фэдэрацыі. У лютым 1967 году Ангельшчына надала Антыгуа статус «асацыяванай зь Вялікабрытаніяй дзяржавы». З 1 лістапада 1981 году — незалежная дзяржава.
Палітычная сыстэма Антыгуа і Барбуда вызначаецца як фэдэральная парлямэнцкая манархія. Кіраўніком дзяржавы зьяўляецца манарх Вялікабрытаніі, які прызначае генэрал-губэрнатара, які валодае прадстаўніцкімі функцыямі. Люіз Лэйк-Тэк, прызначаная генэрал-губэрнатарам у 2007 годзе, стала першай жанчынай-губэрнатарам у гісторыі Антыгуа і Барбуда, якая заняла гэты пост. Склад Рады міністраў (ураду) Антыгуа і Барбуда зацьвярджаецца генэрал-губэрнатарам па паданьні прэм’ер-міністра (з 23 сакавіка 2004 году — Болдуін Спэнсэр). Прэм’ер-міністар зьяўляецца кіраўніком ураду, якому належыць выканаўчая ўлада.
Заканадаўчая ўлада належыць ураду і абедзьвюм палатам парлямэнту Антыгуа і Барбуда. Дзьвюхпалатны парлямэнт складаецца з Сэнату (уключае ў сябе 70 чальцоў, прызначаных генэрал-губэрнатарам) і Палаты прадстаўнікоў (уключае ў сябе 70 дэпутатаў, якіх абіраюць па мажарытарнай сыстэме тэрмінам на 5 гадоў). Па выніках выбараў 2004 году Лейбарысцкая партыя заняла 4 месцы ў парлямэнце, а Аб’яднаная прагрэсіўная партыя — 13.
Судовая ўлада прадстаўленая Ўсходне-карыбскім Вярхоўным судом (штаб-кватэра разьмешчаная ў Сэнт-Люсіі, адзін судзьдзя зьяўляецца рэзыдэнтам Антыгуа і Барбуда і старшынюе ў Судзе агульнай юрысдыкцыі). Антыгуа і Барбуда таксама зьяўляецца чальцом Карыбскага суду справядлівасьці.
Тэрыторыя Антыгуа і Барбуда падзеленая на 6 акруг — Сэнт-Пэтэр, Сэнт-Філіп, Сэнт-Джордж, Сэнт-Джон, Сэнт-Мэры, Сэнт-Пол — і 2 залежныя тэрыторыі: Барбуда і Рэдонда.
Акруга
1) Сэнт-Джордж (Saint George) |
Сталіца
Паргэм (Parham) |
№ | Па-беларуску | Па-ангельску | Насельніцтва (2010) |
Акруга |
---|---|---|---|---|
1 | Сэнт-Джонз | Saint John's | 22 215 | Сэнт-Джон |
2 | Ол-Сэйнтс | All Saints | 4 771 | Сэнт-Джон |
3 | Лібэрта | Liberta | 3 250 | Сэнт-Пол |
4 | Потэрз Віладж | Potters Village | 3 061 | Сэнт-Джон |
5 | Болэндс | Bolands | 2 088 | Сэнт-Мэры |
6 | Сўітс | Swetes | 1 800 | Сэнт-Пол |
Лежачы ў паўночна-ўсходняй часткі Карыбскага мора, Антыґуа знаходзіцца за 480 км ад Пуэрта-Рыка. Барбуда, яго «маленькі брат», разьмешчаны за 40 км да поўначы ад Антыґуа. Антыґуа — бясформенны выступ у Карыбскім моры, яго бераг мае шмат заліваў і бухтаў. Паўднёва-заходняя частка выспы — узвышша, і самым высокім пунктам Антыгуа зьяўляецца Пік Богі (400 мэтраў над узроўнем мора). Вялікая частка выспы ўяўляе сабой раўніны і лясныя раёны. Барбуда — гэта каралавая выспа, самы высокі пункт якога — 45 мэтраў над узроўнем мора. У заходняй частцы выспы знаходзіцца шырокая лягуна Кадрынгтон. Да тэрыторыі краіны таксама належаць незаселены скалісты астравок Рэдонда меней за 2 км у дыямэтры, які ляжыць у 40 км на паўднёвы захад ад Антыґуа.
З прычыны каляніяльнай высечкі лясоў на Антыґуа засталося вельмі мала зелені, і, у асноўным, расьліны тут хмызьняковыя. На высьпе расьце чацьвертая па велічыні мангравая лясная сыстэма на Малых Антыльскіх выспах.
Астраўныя салёныя сажалкі і нізіны прыцягваюць зуйкоў даўганогіх, чапляў, качак і пэліканаў, а калібры жывуць у садах. На высьпе Гвіяна ля паўночна-ўсходняга ўзьбярэжжа Антыґуа захаваўся адзін з апошніх кавалачкаў трапічнага лесу, якія насяляюць трапічныя перасьмешнікі. На Гвіяне таксама жыве найбуйнейшая калёнія марскіх птушак, такіх як: трапічныя птушкі, ружовыя крачкі, бурыя крачкі і сьвісьцячыя качкі. У лягуне Кадрынгтон на высьпе Барбуда пражывае самая вялікая на Малых Антыльскіх выспах калёнія птушак-фрэгатаў. Адна з самых рэдкіх зьмей сьвету, антыгуанскі полаз, пражывае на Вялікай Птушынай высьпе.
Перавагі: турызм і зьвязаная зь ім будаўнічая галіна. Фінансавы і камунікацыйны сэктар у сувязі зь вельмі выгаднай падатковай палітыкай у краіне.
Слабыя бакі: з-за малога дывэрсыфікаваньня эканомікі высокая залежнасьць ад сусьветнага турыстычнага рынку. Пагаршэньне рэпутацыі ў сувязі з разглядамі па адмываньні грошай.
Насельніцтва — 69,8 тыс. (ацэнка на ліпень 2008).
Этна-расавы склад: нэгры — 91 %, мулаты — 4,4 %, белыя — 1,7 %, іншыя — 2,9 % (па перапісе 2001 году).
Гарадзкое насельніцтва — 36 %, сельскае — 64 %. Узроставую групу да 15 гадоў складаюць 28 % насельніцтва, ад 15 да 65 гадоў — 67 %, старэй за 65 гадоў — 5 %.
Нараджальнасьць ацэньваецца ў 16,4 на 1000 жыхароў, сьмяротнасьць — 5,4 на 1000, эміграцыя — 6,0 на 1000, прырост насельніцтва — 0,5 %.
Сярэдняя працягласьць жыцьця: мужчыны — 70 гадоў, жанчыны — 75 гадоў.
Аэрапорты
Аўтамабільныя дарогі
Водны транспарт
Антыгуа і Барбуда — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.