Малаві

краіна ў Афрыцы From Wikipedia, the free encyclopedia

Малаві

Мала́ві, Рэспубліка Малаві (па-ангельску: Republic of Malawi; чычэва: Malaŵi, Dziko la Malaŵi) — краіна ва Ўсходняй Афрыцы, ня мае выхаду да мора, мяжуе з Танзаніяй (даўжыня мяжы 475 км), Мазамбікам (1569 км) і Замбіяй (837 км).

Хуткія факты
Малаві
Dziko la Malaŵi
Thumb Thumb
Сьцяг Герб
Нацыянальны дэвіз: «Unity and Freedom» («Адзінства і свабода»)
Дзяржаўны гімн: «Mulungu dalitsa Malaŵi»
Thumb
Афіцыйная мова ангельская, ньянджа
Сталіца Лілонгвэ
Найбуйнейшы горад Блантайр
Форма кіраваньня
прэзыдэнт
віцэ-прэзыдэнт
рэспубліка
Пітэр Мутарыка
Saulos Chilima
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
99-е месца ў сьвеце
118 484 км²
20,6
Насельніцтва
 • агульнае (2010)
 шчыльнасьць
64-е месца ў сьвеце
14 901 000
128,8/км²
СУП
 • агульны (2010)
  на душу насельніцтва
139 месца ў сьвеце
$12,98 млрд
$827
Валюта Квача (MWK)
Часавы пас CAT (UTC+2)
Незалежнасьць
— ад Вялікабрытаніі

6 ліпеня 1964
Аўтамабільны знак MW
Дамэн верхняга ўзроўню .mw
Тэлефонны код +265
Thumb
Мапа Малаві
Закрыць

Гісторыя

  • ХХ стагодзьдзе да н. э. — першыя паселішчы бушмэнаў
  • ХV стагодзьдзе — зьяўляецца канфэдэрацыя плямёнаў пад кіраўніцтвам Каронгі
  • XVII стагодзьдзе — першыя кантакты з арабскімі султанатамі
  • 18591863 — пачатак брытанскай калянізацыі
  • 1907 — Малаві становіцца брытанскай калёніяй
  • 1915 — антыбрытанскае паўстаньне
  • 1944 — першая палітычная арганізацыя — Афрыканскі Народны кангрэс Ніясы
  • 1959 — беспарадкі зьвязаныя з забаронай АНКН, яе правапераймальнікам становіцца Партыя кангрэсу Ніясы
  • 1963 — стварэньне ўнутранай аўтаноміі Малаві
  • 1964 — атрыманьне незалежнасьці
  • 1966 — стварэньне рэспублікі на чале з Хастынгсам Бандам
  • 1967 — створаны дыпляматычныя стасункі з ПАР
  • 1993 — пасьля рэфэрэндуму ўведзена шматпартыйная палітычная сыстэма
  • 1994 — выбары ў парлямэнт выйграў Аб’яднаны Дэмакратычны Фронт

Палітыка

Малаві — рэспубліка, з шматпартыйнай палітычнай сыстэмай. Прэзыдэнт, які выбіраецца на ўсеагульных выбарах на пяцігадовы тэрмін зьяўляецца кіраўніком ураду, фарміруе склад кабінэта міністраў. Заканадаўчая ўлада належыць аднапалатнаму парлямэнту — Народнаму Сходу, 193 удзельнікі якога выбіраюцца на пяцігадовыя тэрміны.

У замежнай палітыцы Малаві прытрымліваецца недалучэньня. Пад час кіраваньня Хастынгса Банды, падтрымліваліся сувязі з ПАР і Ізраілем. Застаюцца нявырашанымі тэрытарыяльныя прэтэнзіі да Танзаніі. У 1980-я гады Малаві разьмяшчае на сваёй тэрыторыі антыўрадавую мазамбіцкую арганізацыю «Мазамбіцкі нацыянальны супраціў».

Адміністрацыйны падзел

Адміністрацыйны падзел Малаві складаецца з 27 правінцыяў:

Больш інфармацыі Правінцыя, Цэнтар ...
ПравінцыяЦэнтарПлошча тыс. км²Насельніцтва тыс. чал
1.БалакаБалака2,193253,098
2.БлантайрБлантайр2,012809,397
3.ЧыкуаваЧыкуава4,755356,682
4.ЧырадзулуЧырадзулу0,767236,050
5.МачынгаМачынга3,771369,614
6.МангочыМангочы6,273610,239
7.МуланжэМуланжэ2,056428,322
8.МванзаМванза2,259138,015
9.НсаньеНсанье1,942194,924
10.ФаломбэФаломбэ1,394231,990
11.ФіёлаФіёла1,715458,976
12.ЗомбаЗомба2,580546,661
13.ЧыціпаЧыціпа4,288126,799
14.Каронга3,355194,572
15.ЛікомаЛікома0,01813
16.МзымбаМзымба10,430610,944
17.Нкхата БайНкхата Бай4,071164,761
18.РумпхіРумпхі4,769128,360
19.ДэдзаДэдза3,624486,682
20.ДоўаДоўа3,041411,387
21.КасунгуКасунгу7,878480,659
22.ЛілонгвэЛілонгвэ6,1591,346,360
23.МчынджыМчынджы3,356324,941
24.НхотакотаНхотакота4,259229,460
25.НітчэўНітчэў3,424370,757
26.НтчысіНтчысі1,655167,880
27.СалімаСаліма2,196248,214
Закрыць

Геаграфія

Малаві ня мае выхаду да мора. Разьмяшчаецца ў паўднёва-заходняй Афрыцы. З поўначы на поўдзень, праз усю краіну, праходзіць Вялікі Ўсходні Разлом, у якім знаходзіцца адно з самых вялікіх азёраў Афрыкі — Ніяса, якое ўзьнікла ў выніку тэктанічных зрухаў. З паўднёвай частцы возера выцякае рака Шырэ, якая зьяўляецца прытокам Замбэзі. На ўсход і захад ад возера Ніяса, паверхня краіны прадстаўлена высокімі пласкагор’ямі. Самая высокая кропка краіны гара Муланье (3002 м). На поўдзень ад возера Ніяса знаходзіцца ўзвышша Шырэ, якое пераходзіць у горны масіў Мландзі, вышыня якога дасягае 4000 мэтраў над узроўнем мора.

Клімат Малаві пераважна экватарыяльны, мусонны зь вільготным летам (лістападсакавік) і сухі зімой. Сярэдняя тэмпэратура летам складае 20 °C — 27 °C, зімой 14 °C — 19 °C. Ападкі складаюць 750—1000 мм у далінах і да 2500 мм у гарах.

З карысных выкапняў існуюць радовішчы жалезнай руды, мармуру, вугалю, баксытаў.

У паўночнай частцы краіны растуць трапічныя вільготныя лясы, з выражанай вышыннай пояснасьцю, на астатняй тэрыторыі — трапічныя лясы, акацыевая саванна з баабабамі, і паркававая саванна з пальмамі. У раёнах якія знаходзяцца вышэй за 1500 м — горныя стэпы.

Эканоміка

Малаві адносіцца да самых бедных краінаў сьвету. Эканоміка амаль выключна заснавана на сельскай гаспадарцы. 90% насельніцтва жыве ў сельскай мясцовасьці. Асноўныя сельскагаспадарчыя культуры гэта: фасоля, рыс, касавэ, кукуруза. Пасевы тытуню і гарбаты скіраваныя на экспарт.

Прамысловыя аб’екты сканцэнтраваныя вакол гораду Блантайр. Асноўнымі гандлёвымі партнэрамі Малаві зьяўляюцца ПАР і Зымбабвэ.

Значную ролю ў бюджэце Малаві грае міжнародная дапамога, асабліва з боку МВФ і Сусьветнага банку.

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.