Remove ads
дзяржава ў Карыбскім моры From Wikipedia, the free encyclopedia
Сьвяты́ Кітс і Нэ́віс (па-ангельску: Saint Kitts and Nevis) — выспавая краіна, разьмешчаная ў Карыбскім моры. Складаецца зь дзьвюх выспаў — Сьвяты Кітс і Нэвіс. Гэта самая малая краіна заходняга паўшар’я. З усходу мяжуе з Антыгуа і Барбуда, з паўднёвага-ўсходу — з Мансэрат, з паўночнага-захаду зь Нідэрляндзкімі Антыламі, з поўначы з Сан-Бартэльмі.
Сьвяты Кітс і Нэвіс Federation of Saint Christopher and Nevis | |||
| |||
Нацыянальны дэвіз: «Country Above Self» («Краіна вышэй за сябе») | |||
Дзяржаўны гімн: ««O Land of Beauty»» | |||
Афіцыйная мова | ангельская | ||
Сталіца | Бастэр | ||
Найбуйнейшы горад | Бастэр | ||
Форма кіраваньня | канстытуцыйная манархія Элізабэта ІІ Катбэрт Сэбастыян | ||
Плошча • агульная • адсотак вады |
207-е месца ў сьвеце 261 км² нязначны | ||
Насельніцтва • агульнае (2005) • шчыльнасьць |
209-е месца ў сьвеце 42 696 164/км² | ||
СУП • агульны (2002) • на душу насельніцтва |
213 месца ў сьвеце $339 млн $14 649 | ||
Валюта | Усходнекарыбскі даляр (XCD) | ||
Часавы пас • улетку |
UTC-4 (UTC-4) -4 (UTC-4) | ||
Незалежнасьць ад Вялікабрытаніі |
19 верасьня 1983 | ||
Аўтамабільны знак | KAN | ||
Дамэн верхняга ўзроўню | .kn | ||
Тэлефонны код | +1869 | ||
Сьвяты Кітс і Нэвіс — гэта канстытуцыйная манархія. Канстытуцыя была прынятая 19 верасьня 1983 году. Краінай кіруе брытанская каралева праз губэрнатара. Заканадаўчая ўлада належыць парлямэнту. Ён складаецца з 14 дэпутатаў, 11 зь якіх выбіраюцца на пяцігадовы тэрмін, а 3 назначаюцца губэрнатарам (2 па прадстаўленьні прэм’ер-міністра і 1 лідэра апазыцыі). Выканаўчая ўлада належыць ураду, які назначаецца губэрнатарам з дэпутатаў парлямэнту. Выспа Нэвіс мае ўласную заканадаўчую і выканаўчую ўладу.
Выспы маюць вульканічнае паходжаньне, характар паверхні — горны. Самы высокі пункт вострава Сьвяты Кітс гэта вулькан Місэры (1156 м), на высьпе Нэвіс горы сягаюць 985 м. У паўднёвай частцы выспы Сьвяты Кітс знаходзіцца доўгая паўвыспа з салёным возерам. Паміж выспамі знаходзіцца пратока Ніроўз. Выспы абкружаныя каралавымі рыфамі. Клімат экватарыяльны, вільготны, фармуецца пад уплывам пасатаў. Вясной і летам часта здараюцца ўраганы. Схілы гор пакрытыя трапічнымі лясамі. Урадлівая зямля распрацаваная, асноўнымі сельскагаспадарчымі культурамі зьяўляюцца цукровы трысьнёг, какосавыя арэхі, бананы.
Сьвяты Кітс і Нэвіс дзеліцца на 14 акругаў, зь якіх 9 знаходзяцца на Сьвятым Кітсе, а 5 на Нэвісе:
Асновай эканомікі краіны зьяўляецца турызм і сельская гаспадарка. На трэці ўсіх сельскагаспадарчых земляў вырошчваецца цукровы трысьнёг. Гадуюцца козы і авечкі. Разьвітая рыбная лоўля. Аднак сельская гаспадарка забясьпечвае толькі палову неабходнага харчаваньня краіны. Прамысловасьць прадстаўлена прадпрыемствамі вытворчасьці цукру, сьпірту, піва, цыгарэтаў. Турызм атрымаў разьвіцьцё на абедзьвюх выспах. Штогод сюды наведваецца каля 200 тыс. турыстаў.
З 42,6 тыс. чалавек насельніцтва краіны 31,5 тыс. жыве на высьпе Сьвяты Кітс. 90,4% насельніцтва краіны — негры, нашчадкі рабоў вывезеных з Афрыкі ў XVII—XIX стагодзьдзях. Таксама ў краіне жывуць мулаты (5%), індзейцы (3%), эўрапейцы (1,6%). Афіцыйнай мовай зьяўляецца ангельская. Гарадзкое насельніцтва складае 42%, сельскае — 58%.
Сьвяты Кітс і Нэвіс — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.