Remove ads
краіна ў паўднёвай Афрыцы From Wikipedia, the free encyclopedia
Намі́бія — краіна ў паўднёвай Афрыцы. Мяжуе з Анголай, Замбіяй, Батсванай, ПАР. На захадзе абмываецца Атлянтычным акіянам. Намібія атрымала незалежнасьць толькі 21 сакавіка 1990 году, пасьля вайны за незалежнасьць ад ПАР. Ейнай сталіцай і найбуйнейшым горадам зьяўляецца места Ўіндгук. Намібія зьяўляецца дзяржавай-чальцом Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў (ААН), Супольнасьці па пытаньнях разьвіцьця поўдня Афрыкі (САДК), Афрыканскага зьвязу (АЗ), а таксама Садружнасьці нацыяў.
Намібія Republic Of Namibia | |||||
| |||||
Нацыянальны дэвіз: Unity, Liberty, Justice | |||||
Дзяржаўны гімн: «Namibia, Land of the Brave» | |||||
Афіцыйная мова | ангельская | ||||
Сталіца | Ўіндгук | ||||
Найбуйнейшы горад | Ўіндгук | ||||
Форма кіраваньня | Рэспубліка Гіфікэпунье Пагамба Гэйг Гейнгаб | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады |
34-е месца ў сьвеце 825 418 км² нязначны | ||||
Насельніцтва • агульнае (2011) • шчыльнасьць |
142-е месца ў сьвеце 2 100 000 2,54/км² | ||||
СУП • агульны (2014) • на душу насельніцтва |
123-е месца ў сьвеце $18,800 млрд[1] $8577 | ||||
Валюта | Намібійскі даляр (NAD) | ||||
Часавы пас • улетку |
WAT (UTC+1) WAST (UTC+2) | ||||
Незалежнасьць — ад ПАР |
21 сакавіка 1990 | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .na | ||||
Тэлефонны код | +264 |
Пустэльня Наміб была заселеная са старажытных часоў, прыкладна з XIV стагодзьдзя рэгіён зьведаў іміграцыю народаў банту. Большая частка тэрыторыі ўвайшла ў нямецкі імпэрскі пратэктарат ў 1884 годзе й заставалася нямецкай калёніяй да канца Першай сусьветнай вайны. У 1920 годзе Ліга Нацыяў даручыла краіну Паўднёвай Афрыцы, якая ўсталявала свае законы, і ад 1948 году праводзіла практыку апартэіду.
Намібія мае насельніцтва ў 2,1 млн чалавек і стабільную шматпартыйную парлямэнцкую дэмакратыю. Сельская гаспадарка, жывёлагадоўля, турызм і горназдабыўная прамысловасьць — у тым ліку горназдабыўная прамысловасьць каштоўных алмазаў, урану, золата, срэбра і каляровых мэталаў — складаюць аснову эканомікі Намібіі. Прымаючы пад увагу наяўнасьць засушлівай пустэльні Наміб, Намібія зьяўляецца адной з найменш населеных краінаў сьвету. Яна карыстаецца высокай палітычнай, эканамічнай і сацыяльнай стабільнасьцю.
У старажытнасьці тэрыторыя Намібіі была заселеная продкамі бушмэнаў і гатэнтотаў. У XV стагодзьдзі сюды пачалі прыбываць бантумоўныя плямёны (авамба, герэра і іншыя), а ў пачатку ХІХ стагодзьдзя сюды прыйшлі гатэнтоты, выцесьненыя з поўдня бурамі. У сярэдзіне ХІХ стагодзьдзя тэрыторыя сучаснай Намібіі выклікала інтарэс у Нямеччыны. Спачатку нямецкія гандляры набывалі ў мясцовых уладароў узьбярэжныя землі, а потым пачалася экспансія ў глыб тэрыторыі. У 1880-х гадах Нямеччына абвясьціла свой пратэктарат над гэтай тэрыторыяй, якая атрымала назву Паўднёва-Заходняя Афрыка. Пасьля Першай сусьветнай вайны кіраваньне ПЗА было перададзена Лігай Нацыяў паўднёва-афрыканскаму ўраду, якое пачало распаўсюджваць на гэтыя землі расісцкія абмежаваньні. Пасьля Другой сусьветнай вайны ПАР адмовілася перадаваць Намібію пад кіраўніцтва ААН. У 1971 годзе Міжнародны суд у Гаазе прыняў рашэньне, якое прымушала вывесьці ПАР свае войскі і адміністрацыю з тэрыторыі Намібіі. Аднак гэта адбылася толькі ў 1990 годзе. У гэтым жа годзе адбыліся першыя вольныя выбары і была прынятая Канстытуцыя краіны.
Намібія — прэзыдэнцкая рэспубліка. Прэзыдэнт выбіраецца на пяцігадовы тэрмін. Двухпалатны парлямэнт складаецца з Нацыянальнай Рады (26 сэнатараў) і Нацыянальнай Асамблеі (72 дэпутаты).
Адміністрацыйна Намібія падзелена на 13 рэгіёнаў.
# | Рэгіён | Сталіца | Насельніцтва 2001 | Плошча км² | Шчыльнасьць насельніцтва /км² |
---|---|---|---|---|---|
1 | Капрыві | Катыма Муліла | 79 826 | 14 528 | 5,5 |
2 | Эронга | Свапкапмунд | 100 663 | 63 579 | 1.6 |
3 | Гардап | Марыентал | 68 249 | 109 651 | 0.6 |
4 | Карас | Кітманшуп | 69 329 | 161 215 | 0.5 |
5 | Каванга | Рунду | 202 694 | 48 463 | 4 |
6 | Хомас | Ўіндгук | 250 262 | 37 007 | 7 |
7 | Кунэнэ | Аутджа | 68 735 | 115 293 | 0.6 |
8 | Агангўэна | Ээнгана | 228 384 | 10 703 | 21 |
9 | Амагэке | Габабіс | 68 039 | 84 612 | 0.8 |
10 | Амусаці | Ашакаці | 228 842 | 26 573 | 9 |
11 | Ашана | Этоша | 161 916 | 8 653 | 19 |
12 | Ашыкота | Амутгія | 161 007 | 38 653 | 4.1 |
13 | Атжазонжупа | Атжываронга | 135 384 | 105 185 | 1.3 |
Большая частка тэрыторыі Намібіі гэта пласкагор’е зь сярэднімі вышынямі 900—1500 м. На ўсход яны паніжаюцца да пустэльні Калахары, а на захадзе абрываюцца да ўзьбярэжнай пустэльні Наміб. У заходняй частцы пласкагор’яў знаходзіцца самая высокая кропка краіны — гара Кенігштэйн (2606 м).
Клімат краіны, у асноўным, трапічны, пераважна вельмі сухі. Сярэдняя тэмпэратура самага цёплага месяца (студзеня) вагаецца ад +18°С на ўзьбярэжжы да +27°С у пустэльні Калахары, а самага халоднага месяца ад +12°С да +16°С. Ападкі выпадаюць нерэгулярна, іх колькасьць вагаецца ад 10—50 мм на ўзьбярэжжы да 500—700 мм на паўночным усходзе краіны. Самымі буйнымі рэкамі Намібіі зьяўляюцца Кунэнэ на поўначы і Аранжавая на поўдні. Самае вялікае возера — Этоша знаходзіцца на поўначы Намібіі.
На поўначы Намібіі пераважаюць пустэльні, якія ў цэнтральнай частцы пераходзяць у засушлівыя саванны.
У 2008 годзе СУП Намібіі склаў каля 11,23 млрд даляраў. Доля сельскай гаспадаркі і рыбалоўства ў СУП склала 10,4%, прамысловасьці — 36,2%, паслугі — 53,4%. Асноўнай галіной эканомікі зьяўляецца здабываючая прамысловасьць, якая атрымала разьвіцьцё дзякуючы наяўнасьці шматлікіх прыродных рэсурсаў. Вядзецца здабыча дыямэнтаў, урану, волава, медзі, цынку, цыны, срэбра, вальфраму. У сельскай гаспадарцы пераважае жывёлагадоўля.
Насельніцтва краіны налічвае 2 113 077 чалавек[2], зь якіх каля 85 % — мурыны, 10% — мулаты, 5% — нашчадкі эўрапейскіх імігрантаў. Афіцыйнай мовай зьяўляецца ангельская, але ёй валодае каля 7% насельніцтва. Рэгіянальнымі мовамі Намібіі зьяўляюцца: афрыкаанс, нямецкая, куангалі, лозі, тсвана, нама, герэрская і ашывамба. 50% краіны — лютэране, 30% — 40% прытрымліваюцца іншых хрысьціянскіх канфэсіяў, 10% — 20% — анімісты.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.